Архіў

Трыё бандурыстаў і хлопцы ў шараварах

«Езжай к своим бендеровцам и там митингуй!» — цэдзіць праз зубы найбліжэйшы да мяне атаман, грудзі якога нагадваюць іканастас.

Ёсьць сьвяты, якія сьвяткуюцца па традыцыі, а ёсьць сьвяты, якія адзначаюцца па інэрцыі. Да ліку апошніх у Беларусі адносіцца Дзень беларускага пісьменства й друку. Зьявіўся ён на пачатку 90-х і быў зусім нялішнім у беларускім сьвяточным календары. Ну хіба кепска, калі ў Наваградак, Полацак альбо забыты Богам Тураў (а сьвята ад пачатку задумвалася як вандроўнае) прыяжджаюць пісьменьнікі, выдаўцы, кнігагандляры й прывозяць людзям Кнігу? Ці — калі высокі сталічны начальнік добрым словам згадае Францішка Скарыну й, хай сабе па паперцы, запінаючыся, абвесьціць на шматлюдным пляцы, што й яго, аказваецца, «Бог з таго языка на сьвет пусьціў». Адбудзецца сьвята й сёлета, такой бяды, што з усёй пісьменьніцкай грамады на яго будуць дапушчаны адзін гімнатворац і пісьменьніца несьмяротнай бэнкендорфавай пароды, што самахоць ды зь неабыякім стараньнем узялася выконваць ролю цэнзара.

Думалася, што падобнае магчыма толькі ў нашай незвычайнай краіне. Аказалася — не, у братоў-украінцаў таксама існуе сьвята, якое адзначаецца хутчэй па інэрцыі, чым па традыцыі. І называецца яно Міжнародным шаўчэнкаўскім сьвятам «У сям’і вольнай, новай…», уражаньнямі пра якое я й хачу падзяліцца з чытачамі «НН».

Прыяжджаем у Кіеў. У тамтэйшым Саюзе пісьменьнікаў адключаныя тэлефоны (знаёмая карціна, у нас іх адключаюць пэрыядычна). З размовы з украінскімі калегамі даведваемся, што прыезд некалькіх замежных дэлегацый стаўся магчымым толькі дзякуючы дэпутатам Вярхоўнай Рады з фракцыі «Наша Ўкраіна», якія сабралі грошы, бо рахунак пісьменьніцкай арганізацыі арыштаваны. Гасьцям выдаюць запрашальнікі на ўрачысты канцэрт у філярмоніі. Слухаем: народны хор, трыё бандурыстаў, сола опэрных сьпевакоў, сьпявачак і намесьніка мэра, вершы Кабзара ў выкананьні народнага артыста; глядзім: этнаграфічную кампазыцыю, харэаграфічную пастаноўку, галавакружныя скокі хлопцаў у шараварах, якія сваім імпэтам не саступаюць «дзікім танцам» на Эўрабачаньні. Пісьменьнікаў не чуваць.

Пасьля канцэрту наведваемся на выставу «Кніжны сад», якая адбываецца поруч у трохпавярховым спэцыялізаваным будынку. Знаходжу й купляю сьвежы нумар часопісу «Вежа» зь перакладамі апавяданьняў Барыса Пятровіча. У вочы кідаецца знаёмы вусаты партрэт, пад якім ляжаць зь дзясятак падручнікаў, кніга «Пра герб і сьцяг» і некалькі фотаальбомаў. Падкручваю вусы й з выглядам выпадковага мінака з Храшчаціка тыцкаю пальцам у партрэт: «Цэ шчо, білоруській пысьмэннык?» У адказ выслухоўваю агітпропаўскую лекцыю пра мудрую палітыку беларускага прэзыдэнта, прамоўленую без асаблівага імпэту.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Міхась Скобла

Каментары

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву5

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць