Здарэнні99

«Я наогул жывёл не люблю». У Валожынскім раёне п'яны мужчына ўтапіў у калодзежы сабаку

Суд Валожынскага раёна прысудзіў жыхара вёскі Бабровічы да штрафа ў памеры 920 рублёў за тое, што ён утапіў у калодзежы сабаку свайго сваяка.

Дзяржаўнае абвінавачанне ў судзе падтрымліваў памочнік пракурора Валожынскага раёна Надзея Радзевіч. Яна распавяла выданню kraj.by:

«61-гадовы жыхар вёскі Бабровічы, вартаўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства, 26 чэрвеня прыйшоў у вёску Капусціна ў госці да брата сваёй жонкі. Выпівалі. Госць паспаў, але не працверазеў. Каля 19.00 ён выйшаў на веранду і ўбачыў, як сабака гаспадара гуляе ў двары з куранём. П'яны мужчына вырашыў, што беспародная Матрошка хоча задушыць кураня, таму ён выйшаў на двор, злавіў сабаку, аднёс яго ў агульны вясковы калодзеж і кінуў у ваду».

Матрошка патанула. Па словах Надзеі Радзевіч, інцыдэнт бачыў гаспадар, яго сужыцелька і суседка, але ніхто не спыніў госця з Бабровічаў.

Сам абвінавачаны казаў у судзе, што ў прынцыпе не любіць жывёл. У якасці прыклада прывёў выпадак, калі ў іх на сельгаспрадпрыемстве сабакі пакусалі цяля, і яго давялося дабіць, каб не мучаўся.

Мужчына распавёў таксама, што спачатку хацеў адвесці Матрошку на трасу, каб яе збіла машына. Але потым перадумаў і аднёс у калодзеж.

«Калодзеж з пітной вадой стаіць не ў двары прыватнага дома, а на вуліцы Цэнтральнай, — адзначае Надзея Радзевіч, — і ім карыстаюцца жыхары некалькіх дамоў, таму абвінавачаны яшчэ і чыстую пітную ваду сапсаваў. Але галоўнае, вядома, што ён пазбавіў жыцця ні ў чым не павінную жывёлу. У судзе я прасіла аштрафаваць мужчыну на 1 380 рублёў — 60 базавых велічынь, але суд палічыў дастатковым пакараннем штраф у 40 базавых, 920 рублёў. Акрамя гэтага, мужчыну прымусова па месцы жыхарства будуць лячыць ад алкагалізму».

Памочнік пракурора Валожынскага раёна распавяла таксама, што абвінавачаны раней судзімы не быў, жыве з жонкай, у яго дарослыя паўналетнія дзеці.

Справа была распачатая і расследавалася паводле першай часткі артыкула 339/1 КК РБ «Жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель, здзейсненае з хуліганскіх памкненняў».

Злачынства караецца грамадскімі работамі або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да аднаго года, ці арыштам да трох месяцаў.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, і абвінавачаны можа яго абскардзіць у Мінскі абласны суд ва ўстаноўленым парадку.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

У сталічнай паліклініцы на Захадзе-4 апарат МРТ цяпер працуе кругласутачна — можна прайсці абследаванне хоць пасярод ночы4

Скандал у футболе: праз два месяцы ў Сенегала забралі тытул пераможцы Кубка Афрыкі

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў5

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў12

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі15

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць