Архіў

Навіны культуры

Посьпех «N.R.M.» у Познані

3 верасьня ў Познані адбыўся канцэрт «N.R.M.». Разам з Варшавай, Уроцлавам і Беластокам Познань увайшлі ў трасу польскага турнэ гурту. Музыкі зайгралі на адкрытай пляцоўцы на Лэнгах Дэмбінскіх — у месцы, цесна зьвязаным зь дзейнасьцю «Салідарнасьці». Канцэрт і быў прымеркаваны да 25 гадавіны стварэньня «Салідарнасьці». Побач з «N.R.M.» на сцэну выходзілі іхныя польскія сябры «Страхі на ляхі», украінскія рэвалюцыянэры з «Greenjoly» і забаронены ў часы камунізму «Манам». Акрамя старых гітоў, беларусы засьпявалі дзьве зусім новыя песьні «Go home» і «Мы пераможам». «Гурт Беларусі нумар 1», як шматкроць называлі «N.R.M.» вядоўцы і журнылісты, прасьпяваў супольна з «Страхамі на Ляхаў» «Тры Чарапахі» і гімн «Салідарнасьці» «Муры». Пасьля другога выхаду на сцэну «N.R.M.» выклікалі на біс, і яны паўторна выканалі «Тры чарапахі». Калі музыкі сыходзілі, публіка скандавала «Вольна Бялорусь» і «Дзенькуемы». Сябры Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані разгарнулі бел-чырвона-белыя палотнішчы.

Віталь Воранаў, Познань

Купала па-брэтонску

Вершы Янкі Купалы на брэтонскай мове ўбачылі сьвет у травеньскім нумары часопісу «Al Lanv». Невялічкая прадмова знаёміць брэтонскага чытача зь Беларусьсю і асобай паэта. Пераклад трох Купалавых санэтаў — «Гэй, у сьвет!..», «Пчолы», «Чаму?» — зьдзейсьніў Рыванон Кервэла. Дапаможнай мовай-трансьлятарам паміж Беларусьсю і Брэтоньню выступіла ангельская: «падрадкоўнікамі» сталі пераклады, зробленыя Юрасём Барысевічам. Брэтонская мова — кельцкая, гэта мова карэнных жыхароў Брэтані, паўвострава на захадзе Францыі.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у футболе: праз два месяцы ў Сенегала забралі тытул пераможцы Кубка Афрыкі

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў5

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў11

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі15

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць