Грамадства

Павел Севярынец наведвае Гомельшчыну

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Павел Севярынец 9 ліпеня наведаў Гомель. Ён сустрэўся з дэмакратычным актывам і рэгіянальнымі каардынатарамі аргкамітэта па стварэнні БХД.

Як паведаміў БелаПАН П.Севярынец, асноўная мэта яго паездкі - знаёмства з дэмакратычнымі актывістамі рэгіёна.

Галоўнай задачай аргкамітэта па стварэнні БХД П.Севярынец лічыць згуртаванне беларускіх вернікаў розных канфесій. «Наша сіла - у веры, у любові да Бога і сваёй Радзімы. Падману, дыктатуры і нянавісці мы можам супрацьстаяць толькі верай. Мы верым у перамогу і лічым, што, аб'яднаўшы вернікаў, за некалькі гадоў зможам узняць краіну. Апазіцыя, якая змагаецца за ўвесь народ, выйграць не можа ў барацьбе супраць рэжыму. Але калі з рэжымам змагаецца сам народ - рэжым асуджаны», - заявіў П.Севярынец.

Маладым актывістам палітык паведаміў аб сваім знаходжанні на пасяленні ў вёсцы Малое Сітна ў Віцебскай вобласці і аб працы, праведзенай сярод мясцовага насельніцтва за два гады абмежавання волі. Палітык прадставіў удзельнікам сваю новую кнігу «Брату».

«Сёння адна з задач - падхапіць той супраціў, што ідзе з глыбіні народа. Патрэбна такая партыя, якая падтрымае гэты пратэст і арганізуе людзей. Думаю, у БХД ёсць усе шанцы стаць такім звяном, якое арганізуе, - і паміж людзьмі, і паміж рознымі партыямі», - лічыць П.Севярынец.

На гэтым тыдні палітык плануе наведаць раённыя цэнтры Гомельскай вобласці Мазыр, Светлагорск, Жлобін і Рэчыцу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць