Эканоміка66

Лукашэнка — Мясніковічу: Шэраг негатыўных фактараў насцярожвае

У Беларусі не павінны быць зніжаны тэмпы мадэрнізацыі. Такую задачу паставіў 14 студзеня Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

«На фоне пэўных поспехаў у эканоміцы, аб чым і вы ўжо ў канцы года гаварылі, і міністры нашы адзначаюць, але гэта відаць, існуе, вядома ж, і шэраг негатыўных фактараў, якія не могуць не насцярожваць, але па якіх мы павінны вельмі сур’ёзна працаваць.

Галоўным пытаннем сустрэчы стаў ход падрыхтоўкі да маштабнай мадэрнізацыі вытворчага сектара.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на нізкі тэмп прыросту ВУП, аднак падкрэсліў, што яго больш непакоіць не гэты фактар:
у Беларусі не павінны быць зніжаны тэмпы мадэрнізацыі і намечаныя крокі па якасным паляпшэнні эканомікі і тавараў.

Ён запатрабаваў далажыць аб тым, як урад будзе працаваць у гэтым напрамку ў гэтым годзе, а таксама пацікавіўся тым, як вырашаюцца ўрадам праблемы, якія сёння хвалююць людзей.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў разумна расходаваць сродкі, паколькі мадэрнізацыя закране ў асноўным дзяржаўны сектар.
У той жа час дзяржава гатова падтрымліваць працэсы мадэрнізацыі і інавацыйнага развіцця і на прадпрыемствах недзяржаўнага сектара або з невысокай доляй дзяржаўнай уласнасці.

Як адзначыў прэм’ер-міністр, кожнае прадпрыемства, кожны выканкам, кожнае міністэрства павінны займацца пытаннямі мадэрнізацыі прадметна, і гэта павінна даваць высокі вынік. «Патраціць грошы і не атрымаць новую прадукцыю — гэта злачынства», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць