Грамадства4242

Спецслужбы раскрылі акалічнасці справы Гайдукова

Яны расказалі газеце «Комсомольская правда в Беларусі», што Гайдукоў прапаноўваў паслугі ЦРУ, але ліст аказаўся ў КДБ.

Па словах супрацоўнікаў КДБ і пракуратуры, у жніўні 2012 года КДБ атрымаў аператыўную інфармацыю, што 23-гадовы рабочы завода «Нафтан» Андрэй Гайдукоў напісаў у ЦРУ ліст, у якім на англійскай і расейскай мовах прапанаваў свае паслугі. Пры гэтым Гайдукоў даслаў ліст не звычайнай поштай, а перадаў яго свайму сябру, каб той адправіў канверт з тэрыторыі іншай дзяржавы. Паведамляецца, што той ліст спецслужбы «перахапілі пры надглядзе ў аэрапорце», бо, маўляў, ужо «раней дзеянні сяброў выклікалі падазрэнні».

Насамрэч, гаворка, найхутчэй, можа ісці ад інфарматару КДБ, які паведаміў аб намеры Гайдукова — кімсьці з ліку блізкіх да яго асобаў.

Па словах першага намесніка пракурора Віцебскай вобласці Аляксандра Сідаровіча, Гайдукоў прапаноўваў замежнай спецслужбе тры варыянты шыфраванай сувязі з сабой у выглядзе рамантычных пасланняў.

Пасля гэтага, піша «Комсомольская правда в Беларусі», КДБ пад выглядам ЦРУ тры месяцы вёў з недарослым Джэймсам Бондам аператыўную гульню, кожны крок фіксуючы на фота, відэа і аўдыё. Першую сустрэчу Гайдукову прызначылі пад Гроднам.

У ходзе гэтай гульні аператару завода «Нафтан» ад імя ЦРУ прапанавалі выканаць першае канкрэтнае заданне — пранесці да сябе на працу і ўсталяваць шпіёнскую праграму для перадачы звестак. Калі стала зразумела, што чалавек дзейнічае свядома і па ўласнай ініцыятыве, і што за ім больш ніхто не стаіць, было вырашана правесці затрыманне. На Гайдукова надзелі кайданкі, калі ён забраў з названага яму тайніка грошы за сваю працу. Гаворка ідзе пра 300 даляраў. Тайнік агенты КДБ заклалі зрабілі ў адной з тратуарных плітачак каля амфітэатра ў Віцебску.

У Наваполацку Гайдукоў з невялікай групай сяброў належаў да суполкі «Саюз інтэлектуалаў». Назіральнікі адзначалі, што сама гэтая арганізацыя, якая не вяла ніякай рэальнай дзейнасці, выглядае як псеўдаструктура, створаная спецслужбамі для збору інфармацыі пра апазіцыю.

Пракуроры і следчыя лічаць, што Гайдукоў быў упэўнены, што ён сапраўды працаваў з ЦРУ і нават баяўся помсты з іх боку за свой агентурны правал. І толькі ў турме зразумеў, што яго развялі.

Паколькі ніякай рэальнай інфармацыі Гайдукоў не перадаў, то суд перакваліфікаваў справу са шпіянажу ва «ўстанаўленне супрацоўніцтва з замежнай дзяржавай без прыкметаў здрады радзіме». Гайдукову далі паўтара года турмы, аднак з улікам таго, што 8 месяцаў ён ужо адседзеў, ён неўзабаве можа выйсці на свабоду ўмоўна-датэрмінова.

Пасольства ЗША ў Мінску раней адмовілася неяк каментаваць інфармацыю пра справу Гайдукова.

Суд над Гайдуковым быў закрыты. Мусіць, спецслужбы не хацелі засвечваць імя чалавека, які расказаў ім пра «намеры» Гайдукова. Сыходзячы з закрытасці суда, праваабаронцы былі схільныя прызнаць асуджанага палітвязнем, на аснове таго што Гайдукоў удзельнічаў у апазіцыйнай дзейнасці. Магчыма, новаапублікаваная інфармацыя зменіць іх падыход да гэтай справы.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы36

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»21

Памяняліся правілы відэаназірання ў Беларусі

У «Мінск-Свеце» будзе яшчэ адзін вялікі гандлёвы цэнтр. Вось як ён выглядае ўсярэдзіне1

У былога палітвязня Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Ён просіць дапамогі1

Эвакуяваных жыхароў Алешак будуць перапраўляць ва Украіну праз Беларусь1

У Беларусі надта падаражэла чырвоная ікра3

«Байсол» расказаў, як фонд падманулі: невядомыя прыдумалі рак сапраўднай жанчыне і даслалі фэйкавыя дакументы6

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы36

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць