Грамадства44

«Калі нас не пачуюць, усе рынкі проста закрыюцца»

Чаму бастуюць прадпрымальнікі?

«Нам ужо няма чаго баяцца», — кажа прадпрымальніца з Паўднёвага рынка Віцебска. Тыя, хто ўдзельнічае ў страйку, ахвотна ідуць на кантакт, нават нягледзячы на тое, што яны ў гэты дзень не на працоўных месцах, і сустракацца даводзіцца ў горадзе. Прадпрымальнікі, якія не падтрымалі забастоўку, ад каментароў адмаўляюцца, а калі і пагаджаюцца паразмаўляць, адразу ж просяць іх не паказваць. Аднак такіх у Віцебску 5 чэрвеня была меншасць: рынак «Смаленскі» быў зачынены на 95%, гандлёвы цэнтры «Эвіком» — на 90%, рынак «Паўднёвы» – на 80%, гандлёвыя цэнтры «Кантынент» і «Еўропа» — на 50%, «Беларусь» — на 40%.

Такім чынам прадпрымальнікі пратэставалі супраць указа прэзідэнта №222, згодна з якім яны абавязаныя мець суправаджальныя дакументы на ўсе тавары. Што рэальна значыць гэты ўказ для ІП? З якімі праблемамі яны сутыкнуліся, чаго баяцца і на што спадзяюцца?

«З 1 ліпеня мы фактычна будзем вымушаныя зачыніцца. Мы нават не зможам прадаваць рэшткі, якія прывезлі некалькі год таму: на іх зараз патрабуюць дакументы, якія раней былі непатрэбныя. Мы плоцім падатак, у 4 разы большы за базавую стаўку для прадпрымальнікаў, таму што прывозім імпарт і таму, што можам прывозіць тавар без суправаджальных дакументаў.

Але зараз з нас патрабуюць гэтыя дакументы, а тавары мы возім з Расіі — які гэта імпарт, калі мы у адзінай эканамічнай прасторы, у Мытным саюзе? Да таго ж, у нас патрабуюць дакументы, якіх няма ў расійскіх прадпрымальнікаў, яны проста не могуць нам іх даць. Няўжо нельга ўніфікаваць заканадаўства у краінах Мытнага саюза? Так працаваць немагчыма!» — кажа Ірына Яскевіч, старшыня арганізацыйнай групы па стварэнні незалежнага прафсаюза прадпрымальнікаў «Разам».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць