Свет55

Дзмітрый Яраш заклікаў Парашэнку навесці парадак у МУС, пагражае паходам на Кіеў

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка «Правага сектара», апублікаваным на сайце арганізацыі.

«На сённяшні дзень разам з адкрытай агрэсіяй Расіі актывізавалася ўнутраная контррэвалюцыя, — гаворыцца ў заяве. — Яе авангардам з'яўляецца рэваншысцкія сілы МУС, у тым ліку на высокіх пасадах. Узначальвае групоўку, мяркуе Яраш, маскоўскі стаўленік генерал Еўдакімаў. «Менавіта ён і яго прыхвастні робяць усё магчымае, каб знішчыць заваёвы нашай рэвалюцыі і пракласці шлях для сепаратысцкіх і тэрарыстычных груповак на Кіеў».

У апошнія тыдні міліцэйскія незаконныя затрыманні, арышты, збіццё, ператрусы, канфіскацыі атрыманай у баі зброі, закранулі дзясяткаў байцоў «Правага сектара». Карыстаючыся тым, што пераважная большасць байцоў «Правага Сектара» вядзе бескампрамісную барацьбу на перадавой, тыя, хто супрацьстаяў нам на Грушэўскага і Інстытуцкай, адчулі сваю беспакаранасць і перайшлі ў контрнаступленне.

Яраш заклікае прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку навесці парадак у МУС, вызваліўшы адыёзных прадстаўнікоў антыўкраінскіх сіл з пасадаў у МУС і пачаць расследаванне іх злачыннай дзейнасці.

Таксама патрабуем вызвалення ўсіх затрыманых, закрыццё ўсіх крымінальных разглядаў супраць байцоў добраахвотніцкага корпуса «Правы Сектар» і іншых добраахвотніцкіх падраздзяленняў і вяртання усёй незаконна канфіскаванай зброі і транспарту ў зону баявых дзеянняў.

У выпадку невыканання нашых патрабаванняў на працягу 48 гадзін мы будзем вымушаныя зняць усе нашы падраздзяленні па лініі фронту, абвясціць усеагульную мабілізацыю рэзервовых батальёнаў і пачаць паход на Кіеў

з мэтай правядзення «хуткіх рэформаў» ў МУС. Вытворныя калоны «Правага сектара» будуць ісці ў поўным рыштунку.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Група «Фабрыка» стане хэдлайнерам Фестывалю нацыянальных культур у Гродне6

Расія хоча адправіць 100 тысяч армян у Арменію, каб яны прагаласавалі на парламенцкіх выбарах супраць Пашыняна17

За 2025 год беларусы атрымалі 152 тысячы шэнгенскіх віз1

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!20

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь7

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць