Культура33

Памёр вядомы расійскі сатырык Аркадзь Арканаў

Вядомы гумарыст Аркадзь Арканаў памёр на 82-м годзе жыцця ў адной з маскоўскіх бальніц, піша 22 сакавіка LifeNews. Вядома, што пісьменніку двойчы выклікалі хуткую дапамогу.

У першы раз у пятніцу, 13 сакавіка, 81-гадоваму Аркадзю Арканову стала дрэнна, і пісьменніку выклікалі кардыялагічную брыгаду хуткай дапамогі. Аказаўшы усю неабходную дапамогу і стабілізаваўшы стан пацыента, лекары з'ехалі, пакінуўшы Аркадзя Арканова дома пад наглядам блізкіх.

На наступны дзень, каля паўдня 14 сакавіка, сатырыку зноў стала дрэнна, Арканаў стаў задыхацца, і яму паўторна выклікалі «хуткую». Медыкі на гэты раз не сталі рызыкаваць і даставілі Арканава ў адну з ведамасных клінік Масквы, дзе ён пасля памёр.

Аркадзь Арканаў нарадзіўся 7 чэрвеня 1933 года ў Кіеве. Яго першы апублікаваны аповед выйшаў у часопісе «Юность» ў 1963 годзе, там Арканаў працаваў пазаштатным рэдактарам аддзела гумару і сатыры. У 1968 году Аркадзь Арканаў быў прыняты ў Саюз савецкіх пісьменнікаў.

Пяру Аркадзя Арканава належаць каля паўтара дзясятка кніг, мноства апавяданняў, маналогаў, гумарэсак і сцэнарыяў для нумароў, з якімі выступаў ён сам і яго калегі па цэху. Акрамя таго, Арканаў напісаў дзясяткі п'ес, якія былі пастаўленыя на сцэне Тэатра сатыры ў Маскве. На тэлебачанні Аркадзь Арканаў вёў некалькі перадач, у прыватнасці «Вакол смеху» і «Белы папугай».

Каментары3

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць