Грамадства3030

«Белая Русь» адказала Баршчэўскаму

5 лютага намесьнік кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» С.Пігараў даслаў адказ старшыні Партыі БНФ Лявону Баршчэўскаму. Юрыдычны адрас «Белай Русі» знаходзіцца ў Доме літаратара.

5 лютага намесьнік кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь» С.Пігараў даслаў адказ старшыні Партыі БНФ Лявону Баршчэўскаму. Ліст кіраўніку «Белай Русі» Аляксандру Радзькову быў накіраваны яшчэ ў першай палове сьнежня, але адказ прыйшоў амаль праз два месяцы.

С.Пігараў піша наступнае:

«Не падзяляючы вашы надуманыя меркаваньні пра нейкую «пагрозу незалежнасьці» нашай краіне і безгрунтоўную перасьцярогу пра «эканамічна-палітычны крызыс», паведамляем наступнае. На ўзьнятыя ў вашым звароце пытаньні неаднаразова даваліся адказы, што шырока адлюстроўваліся ў прэсе і на сёньня ня мае эфэкту навізны. Таму гэта, на нашу думку, не патрабуе дадатковага абмеркаваньня».

У сваім лісьце палітык і пэдагог Лявон Баршчэўскі збольшага закрануў праблемы зьвязаныя з сфэрай адукацыі — ціск на апазыцыйную моладзь у ВНУ, закрыцьцё Гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, адсутнасьць беларускамоўнай вышэйшай адукацыі.

Да апошняга часу не было вядома, дзе ж знаходзіцца юрыдычны адрас «Белай Русі». На лісьце, які прыйшоў Баршчэўскаму, адрас адпраўшчыка пазначаны так: «г.Менск, вул.Фрунзэ, 5-205, РГА «Белая Русь». Варта адзначыць, што па гэтым адрасе месьціцца Дом літаратара.

Сам Баршчэўскі пра адказ «Белай Русі» кажа так:

«Мяне зьдзівіла сама хамская манера дасылаць адказ праз паўтара месяца, пасьля таго, як ліст быў накіраваны. Адказ падпісаны абсалютна незнаёмай мне асобай. Мы падпісваліся, як Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вячорка — гэтыя людзі ёсьць у энцыкляпэдыях. А хто такі сп.Пігараў, я ня знаю. Па-другое, няма адказу па сутнасьці. Мы прыводзілі мноства фактаў, якіх падручнікаў, контурных карт, вучэбных матэрыялаў на беларускай мове не існуе, як прыцясьняюць студэнтаў, каго выкінулі за палітычныя погляды з ВНУ. І казаць, што недзе ў СМІ на гэтыя пытаньні былі дадзеныя адказы — чыстая бюракратычная адпіска. Гэта паказвае, што арганізацыю «Белая Русь» будуць ствараць на такой вось хамскай аснове».

Каментары30

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць