Грамадства121121

Адмучылася Ірына Казуліна

Яна была чалавекам вялікае адвагі. Калі ў выніку стрэсу пасьля зьняволеньня мужа яе стан рэзка пагоршаў, яна забараніла сваякам і сябрам публічна пра гэта паведамляць. Яна не хацела, каб справа дайшла да мужа, каб турэмшчыкі выкарысталі гэта, каб прымусіць мужа адрачыся ад ягоных прынцыпаў.

Photo by Julia Darashkevich

У суботу а 20.30 вечара адышла жонка зьняволенага палітыка Аляксандра Казуліна Ірына. З канца 1990-х яна хварэла на рак малочнай залозы. Нават хворая, яна аддана і самаахвярна змагалался за вызваленьне мужа і ратавала іншых рэпрэсаваных.

Яна была чалавекам вялікае адвагі. Калі ў выніку стрэсу пасьля зьняволеньня мужа яе стан рэзка пагоршаў, яна забараніла сваякам і сябрам публічна пра гэта паведамляць, каб Аляксандар ня ведаў.

Апавяданьне Марыі Вайцяшонак «Загад каралевы, або Пяць хвілін у парозе», што друкавалася ў № 6 «НН» за 2007 год, было пра Ірыну Казуліну, было, каб падтрымаць яе. Толькі яна не хацела, каб справа дайшла да мужа, каб турэмшчыкі выкарысталі гэта, каб прымусіць мужа адрачыся ад ягоных прынцыпаў. Магічны зьбег абставінаў: апавяданьне пабачыла сьвет роўненька год таму, 23 лютага 2007 году...

...Яна была 1959 году нараджэньня і памерла ў 48 гадоў.

Андрэй Дынько

* * *

«Гэта адбылося пасьля 20-й гадзіны. Маме зрабілася дрэнна, і мы сабралі яе, каб везьці ў шпіталь. Па дарозе яна страціла прытомнасьць. Калі прывезьлі, дактары сказалі, што яна ўжо памерла», — паведаміла для радыё «Свабода» старшая дачка Ірыны Казулінай Вольга.

* * *

Казулін абвесьціў сухую галадоўку да сьмерці, бо яго вымушацюь падпісаць непрымальныя абавязацельствы

Як паведаміў брат Аляксандра Казуліна, Уладзімер Казулін, ён меў тэлефонную гутарку з палітвязьнем. Аляксандар Казулін паведаміў, што яму прапанавалі, у абмен за кароткатэрміновае выхваленьне, падпісаць абавязацельствы, якія ён лічыць непрымальнымі. Калі яго не выпусьцяць, з аўторка А.Казулін гатовы абвесьціць бестэрміновую сухую галадоўку.

На сайце Аляксандра Казуліна зьявілася яго заява. «Я абвяшчаю сухую галадоўку. У выпадку, калі мяне цягам двух дзён ня выпусьцяць, з 26 лютага я абвяшчаю сухую галадоўку, і тады праз 6-7 дзён нас з маёй жонкай пахаваюць разам. Лукашэнка забіў маю жонку, ён забойца. Сьмерць маёй жонкі на яго сумленьні. Я заяўляю, што пахаваньня жонкі ня будзе да той пары, пакуль мяне ня выпусьцяць.

Я зьвяртаюся да паслоў Эўропы і ЗША з патрабаваньнямі тэрмінова абвясьціць жорсткія санкцыі асабіста супраць Лукашэнкі і асноўных прадпрыемстваў Беларусі.

Аляксандар Казулін,

ВК-3 Віцебскай вобл.»

* * *

Разьвітаньне і адпяваньне адбудуцца ў Чырвоным касьцёле. Аднак дочкі адмаўляюцца хаваць маці, пакуль ня будзе вызвалены бацька.

«Пра гэта мы фактычна ўжо дамовіліся. Маму прывязуць ў Чырвоны касьцёл ўвечары ў панядзелак. Людзі змогуць зь ёй разьвітацца да аўторка, да гадзіны дня. Там будзе адпяваньне і тады павязуць на могілкі. Якія могілкі, мы пакуль не вызначыліся», — сказала Вольга Казуліна.

Пазьней, калі дочкі Казуліна даведаліся пра нежаданьне ўладаў вызваліць іх бацьку і пра рашэньне бацькі абвесьціць сухую галадоўку «да сьмерці», яны зрабілі наступную заяву: «Мы заяўляем, што ня будзем хаваць маму, пакуль тата ня з намі. Для яго такое пахаваньне будзе азначаць, што яго «пахаваюць жывога», — сказала Вольга Казуліна.

Паводле В. Казулінай, яе заява ў рэспубліканскую пракуратуру нібыта «перададзеная міністру ўнутраных справаў Уладзімеру Навумаву і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў». Гэтак Вользе Казулінай паведаміў дзяжурны пракурор Мікалай Лявонаў.

* * *

Апошнія словы Ірыны Казулінай. Пасьля нядаўніх выказваньняў А. Лукашэнкі І. Казуліна празь сьмяротную хваробу ўжо не магла гаварыць, але напісала адкрыты ліст.

Першае. Зачапіла за жывое грэблівае стаўленне да нашай сям’і. Хоць часам здаецца, што нічога падобнага ўжо не можа вывесці з сябе, цынізм дзівіць. У сваіх лістах мой муж піша, што самы вялікі яго боль і клопат — гэта я. Кожную раніцу ён пачынае з малітвы за маё здароўе.

Другое. Хацелася б пачуць умовы, на якіх Лукашэнка прапаноўваў Аляксандру вызваленне. Тыя прапановы, якія былі агучаныя яго пасланцом нам, былі непрымальнымі. Гэта было б ганебнымі ўцёкамі з краіны.

Трэцяе. Дзеці ездзілі на спатканне не ўмольваць бацьку выратаваць маму, а абгаварыць бягучую сітуацыю.

Чацвёртае. Мы з дзецьмі і ўсе нашы блізкія разумеем Аляксандра, падтрымліваем яго, любім і чакаем яго безумоўнага вызвалення.

Каментары121

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць