Грамадства3131

Лукашэнка пра Алексіевіч: Якую б ты пазіцыю ні займаў, усё ж у Беларусі магчыма пісаць, выказваць сваё меркаванне

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сёння ў час сустрэчы з будаўнікамі БелАЭС і жыхарамі Астравецкага раёна сваё стаўленне да прысуджэнні беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Я рады за яе, таму што гэта грамадзянка Беларусі, гэта кажа пра тое, што якую б ты пазіцыю ні займаў, усё ж такі ў Беларусі магчыма працаваць і тварыць, пісаць, выказваць свой пункт гледжання, пазіцыю і гэтак далей», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не з'яўляецца глыбокім знаўцам творчасці Алексіевіч, але ведае яе творы. «Так, я ведаю, што яна ў асноўным напісала, ведаю, што меў на ўвазе Нобелеўскі камітэт, калі прысуджаў ёй гэтую прэмію, яна прэтэндавала на яе не першы год», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама заявіў, што не лічыць Алексіевіч апазыцыянэрам. «Гэта добра, што чалавек мае сваю пазіцыю, можа, недзе і апазіцыйную, — сказаў ён. — Яна напісала нармальныя творы, у яе адпаведны стыль. Гэта яе форма, яе стыль. Я нічога супраць не маю. І, пачынаючы ад твораў, якія, між іншым, і савецкай уладай падтрымліваліся, вазьміце «У вайны не жаночы твар», яе знакаміты твор, «Цынкавыя хлопчыкі», гэта ж рэальнасць».

Лукашэнка лічыць важным, што першы беларус пасля савецкіх часоў стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў літаратуры. «Галоўнае цяпер — як ты распарадзішся гэтым багажом. Калі ты грамадзянка Беларусі, гэта твая зямля, твая дзяржава, падабаецца табе ці не падабаецца, але ты ўжо сёння чалавек, які падняўся высока, паглядзім, як жа ты гэты імідж, гэты багаж, які ў цябе з'явіўся, выкарыстаеш на карысць свайго народа», — заявіў Лукашэнка.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць