Грамадства6161

Давыдзька: «Дзяржаве аб’яўлена інфармацыйная вайна»

Чарговы выпуск «Клуба рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь—1» быў у тым ліку прысвечаны матэрыялам на сайце «Нашай Нівы».

«Нашай дзяржаве канкрэтна аб’яўлена інфармацыйная вайна. Нядаўна ажыццяўлялася атака на міліцыі, пасля на членаў урада, а цяпер на журналістаў, перайшлі на асобы. Гэта не крытыка, а менавіта атака, — пачаў свой маналог старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. — На сайце «Нашай Нівы» апублікаваная нататка, дзе нехта незадаволены нейкім сюжэтам і паносіць вядучых у сацыяльных сетках. Апроч тыповага ў такіх выпадках валу абразаў, мне падалося дзіўным, што імёны «абуранай грамадскасці» былі замазаныя. Сталі глядзець, каму гэта чорна-белая газета — у сэнсе, без паўтонаў, — дае слова на сваім сайце. Вось партфоліа аднаго з абураных — любаванне фашыстамі, эсэсаўская форма, свастыка, нацысцкае вітанне, сэлфі са зброяй, з двайніком Гітлера. Словам, вось хто адлюстроўвае «абураную грамадскасць». Чаму іх імёны замазалі?»

Рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч адказаў Давыдзьку, што, на яго думку, у грамадстве павінны быць шмат меркаванняў. Ён супраць таго, каб затыкаць рты і лічыць частку прэсы сумленнай, а частку несумленнай.

Якубовіч нагадаў, што заклікае рэдактараў недзяржаўных СМІ да ўдзелу ў тэлеперадачы. На што Давыдзька заявіў, што «запрашалі, яны адмаўляюцца». Адзначым, што нікога з Рэдакцыі «Нашай Нівы» ў эфір ніколі не запрашалі.

Давыдзька запэўніў, што чакае, пакуль да яго дойдзе ліст, дасланы рэдактарамі недзяржаўных СМІ. «Мы пачнём супрацоўнічаць, толькі не пераходзячы на асобы, — паабяцаў ён і працягнуў. — Інсінуацыі, абразы, завуяліраваныя і яўныя заклікі да пратэстаў, а на форумах нават да пагромаў — гэта практычная сутнасць усіх антыдзяржаўных СМІ. Яны працуюць на развал дзяржавы», — грымеў Давыдзька.

Каментары61

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы38

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?30

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18

У Вялікабрытаніі праз больш чым паўгода пасля знікнення ў лесе зноў заўважылі капібару Самбу

Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»21

Памяняліся правілы відэаназірання ў Беларусі

У «Мінск-Свеце» будзе яшчэ адзін вялікі гандлёвы цэнтр. Вось як ён выглядае ўсярэдзіне1

У былога палітвязня Канстанціна Залатых знайшлі рак ныркі. Ён просіць дапамогі1

Эвакуяваных жыхароў Алешак будуць перапраўляць ва Украіну праз Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы38

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць