Улада2222

Лукашэнка — Вашчыкоўскаму: Беларусь і Польшча разам могуць сыграць значную ролю ў Еўропе і паўплываць на многія працэсы

Беларусь гатова на самае цеснае супрацоўніцтва з Польшчай. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Вітальдам Вашчыкоўскім.

БелТА

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею, што пасля візіту міністра ў Беларусь краіны будуць больш інтэнсіўна развіваць двухбаковыя адносіны.

«Нядобра нам глядзець адзін на аднаго цераз плот, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы заўсёды знаходзілі супольную мову. Хацелася б, каб так было і цяпер».

Беларусь і Польшча могуць сыграць значную ролю ў Еўропе і паўплываць на многія працэсы, выказаў меркаванне Лукашэнка.

«Жывём побач, гісторыя нібыта адна і тая ж, часта перажываем адны і тыя ж праблемы, у кагосьці іх больш, у кагосьці менш, а шлях міністра з Варшавы ў Мінск аказаўся такім доўгім», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, бакам ёсць пра што пагаварыць. «Не скажу, што ёсць праблемы, якія сёння цяжка ацаніць. Нават не скажу, што гэтыя праблемы або пытанні цяжкавырашальныя. Пры наяўнасці волі з двух бакоў мы іх можам вырашыць, прытым любыя праблемы. Галоўнае — дамовіцца аб крытэрах. І тут, я думаю, праблем не будзе», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што беларускі бок будзе зыходзіць з тых крытэрыяў выбудоўвання адносін, на якіх грунтуецца польская замежная палітыка.

«Як вы абараняеце свой суверэнітэт і незалежнасць, так і мы будзем абараняць. Тут у нас абсалютна няма разыходжанняў. Нават часам падглядаць у вас, як гэта рабіць. Як вы ажыццяўляеце сацыяльна-эканамічную палітыку ўнутры краіны, так і мы будзем рабіць. Пры гэтым будзем старацца рабіць так, каб ніхто нас ніколі не папракнуў у малой дэмакратыі, у адсутнасці яе. Мы будзем так рабіць, каб яе было не менш, чым у Польшчы», — сказаў кіраўнік краіны.

«Калі вас такі фармат задавальняе, то мы вельмі хутка дамовімся. Адмовіць такі фармат, думаю, вам будзе складана, бо мы дзейнічаем менавіта па вашых правілах», — дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў польскаму боку за тое, што там бачаць Беларусь суверэннай і незалежнай.

«Калі партнёры, з якімі мы вядзём дыялог, будуць настойваць на тым, вы з Усходам ці з Захадам — выбірайце, гэта значыць вы з Расіяй ці Еўрасаюзам, ставіць нас перад такім выбарам, нам такая пазіцыя не падыходзіць.

Я абсалютна перакананы, што і вам яна сёння не патрэбна. Думаю, што Польшча больш, чым хто-небудзь, зацікаўлена, каб Беларусь была не толькі незалежнай дзяржавай, але і стабільнай. Думаю, вам нестабільная яшчэ адна дзяржава на захадзе пасля Украіны не трэба. Гэта не на карысць будзе Польшчы», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Пры гэтым ён заўважыў, што Польшча ніколі не ставіла так пытанне.

«А вось разам з вамі мы можам сыграць значную ролю, знаходзячыся ў эпіцэнтры еўрапейскага кантынента. І разам мы можам значна паўплываць на многія працэсы, якія тут адбываюцца.

У нашых інтарэсах, у інтарэсах Польшчы і Беларусі, але ні ў якім разе не ў шкоду нашым суседзям», — падкрэсліў ён.

«Але і свайго мы не аддамо. Гэта ваша пазіцыя, гэта і наша пазіцыя», — дадаў беларускі лідар.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць