Свет11

Два магутныя землятрусы ў Японіі: загінулі 27 чалавек

Колькасць загінулых у выніку двух землятрусаў у Японіі павялічылася да 27 чалавек, некалькі сотняў атрымалі розныя траўмы.

Другі землятрус адбыўся ў ноч на суботу. Яго магнітуда склала 7,3, ачаг знаходзіўся на глыбіні 10 кіламетраў. Першае землятрус магнітудай 6,5 адбыўся ў чацвер. Тады загінулі дзевяць чалавек.

Улады прэфектуры Кумамота на востраве Кюсю, дзе найбольш моцна адчуваліся штуршкі, паведамляюць пра моцныя разбурэнні, пашкоджаныя дарогі і лініі электраперадач, мясцовая бальніца была эвакуяваная з-за небяспекі абвалу.

У горадзе Ятсушыра пачаліся пажары, у многіх гарадах адбыліся адключэнні электрычнасці.

У рэгіён прыбылі дадатковыя выратавальныя атрады і вайсковыя падраздзяленні, якія шукаюць пад заваламі будынкаў людзей і дапамагаюць тым, хто застаўся без прытулку.

Паступае таксама шмат звестак аб людзях, заблакаваных пад абломкамі будынкаў, сярод іх некалькі дзясяткаў жыхароў дома для састарэлых у Машыкі.

Было абвешчана папярэджанне аб магчымасці цунамі, якое было знята праз 50 хвілін. Па паведамленнях тэлеканала NHK, у вёсцы Нісіхара павалілася плаціна.

Пры гэтым, як сцвярджаюць мясцовыя ўлады, ніводнае з атамных энергетычных прадпрыемстваў не пацярпела.

Тысячы людзей пакінулі свае дамы, баючыся, што тыя могуць абваліцца. Яны застаюцца на вуліцах і ў парках, схаваўшыся ад холаду коўдрамі.

Новае землятрус адбылося праз крыху больш сутак пасля таго, як у гэтым жа раёне ў выніку падземных штуршкоў магнітудай 6,4 бала загінулі не менш за дзевяць чалавек.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць