Службы бяспекі Германіі зробяць усё магчымае, каб абараніць бяспеку і свабоду кожнага, сказала канцлер Германіі Ангела Меркель на пасяджэнні рады бяспекі, прысвечаным падзеям мінулай ночы, калі ў выніку страляніны ў гандлёвым цэнтры загінулі дзевяць чалавек.
«Жыхары Мюнхена перажылі ноч жаху. Падобную ноч цяжка вынесці нам усім», — сказала канцлер.
«Мы ўсе — я кажу гэта ад ўсяго федэральнага ўрада — смуткуем з цяжкім сэрцам пра тых, хто ніколі не вернецца ў свае сем'і», — дадала канцлер, пахваліўшы службы бяспекі за працу.
Каментары