Здарэнні11

У Барысаўскім раёне знойдзеныя целы трох мужчын

У Барысаўскім раёне былі знойдзеныя чацвёра мужчын. Трое з іх былі мёртвыя, яшчэ адзін быў дастаўлены ў рэанімацыю. Яны былі знойдзеныя яшчэ 18 верасня, але пра гэта стала вядома толькі 26 верасня з перадачы «Прычыны і следства з Партанам і Ганчаровай» на «Альфа-Радыё».

«18 верасня ў лясным масіве ў Барысаўскім раёне былі знойдзеныя чацвёра мужчын. Трое з іх былі мёртвыя, чацвёрты — дастаўлены ў рэанімацыю, дзе і знаходзіцца дагэтуль», — распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Паводле папярэдніх дадзеных, мужчыны адправіліся ў лес і там ужывалі забароненыя рэчывы.

Хлопцу, які выжыў — 26 гадоў. Траім загінулым — 36, 35 і 32 гады.

Вядома, што двое з іх раней мелі судзімасць.

«Праведзены агляд месца здарэння, знойдзеныя прадметы, якія сведчаць аб ужыванні наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў», — пазней распавяла Юлія Ганчарова.

Прызначаны шэраг экспертыз. Канфіскаваныя рэчавыя доказы — у тым ліку шпрыцы, шкляныя флаконы.

Барысаўскім РАСК распачатая крымінальная справа па ч.5 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Незаконны збыт наркатычных і псіхатропных рэчываў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць грамадзян у выніку спажывання). Санкцыя артыкула — пазбаўленне волі тэрмінам ад 12 да 25 гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?15

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?15

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць