Свет3333

Адзін шанец на мільён: Трамп тэарэтычна яшчэ можа не стаць прэзідэнтам ЗША

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША — гэта вельмі складаная сістэма. Яны маюць двухпрыступкавую структуру. Выбарцы ў асноўны дзень галасуюць за кандыдатаў у прэзідэнты, аднак іх галасы кандыдат атрымлівае неўпрост, а праз так званую «калегію выбаршчыкаў».

Перамогу Дональда Трампа замацуюць 19 снежня.

Ад кожнага штата выбіраецца пэўная колькасць «выбаршчыкаў». Ад вялікай і густанаселенай Каліфорніі — 55, ад Тэхаса — 38, але Мантаны ці Паўночнай Дакоты — толькі па 3. Гэта не нейкія гіпатэтычныя выбарцы, гэта ўсё жывыя людзі. Іх абіраюць загадзя на з’ездах партыі ці прызначае кіраўніцтва. Выбаршчыкамі могуць быць кангрэсмены, палітыкі, набліжаныя да кандыдата ў прэзідэнты. Калі ў нейкім штаце перамагае пэўны кандыдат, то яго партыі і прызнаюцца ўсе выбаршчыкі.

Такая сістэма існуе ў ЗША ад 1787 года. Рабілася яна для таго, каб малыя штаты мелі крыху большы ўплыў на прыняцце рашэнняў, а таксама як перасцярога ад папулістаў.

Дык вось 19 снежня ўсе выбаршчыкі збяруцца ў Вашынгтоне для канчаткова галасавання. Тады перамога Трампа будзе замацаваная афіцыйна.

Ці могуць выбаршчыкі ад Рэспубліканскай партыі прагаласаваць супраць свайго кандыдата? Тэарэтычна — так. Толькі з дзясятак штатаў падпісаў пагадненне, паводле якога іх выбаршчыкі абавязаныя галасаваць гэтак сама як людзі ў штаце. Напрыклад, гэта Каліфорнія, Нью-Джэрсі, Гаваі, Нью-Ёрк, Вашынгтон. У 24 штатах прадугледжанае пакаранне выбаршчыкам, якія зменяць свой голас.

Аднак у гісторыі вядомыя 157 выпадкаў так званых «недобрасумленных выбаршчыкаў». Праўда, звычайна гэта былі адзінкавыя выпадкі і на агульны вынік выбараў гэта не паўплывала.

На сёння аналітыкі расцэньваюць магчымасць таго, што выбаршчыкі могуць змяніць сваё рашэнне, у дзясятую долю працэнта. Тым больш, ніколі не існавала гістарычных прэцэдэнтаў. Аднак некаторыя людзі ўсё адно не адчайваюцца. На сайце change.org створаная петыцыя з заклікам да выбаршчыкаў галасаваць супраць Трампа. Яе падпісала ўжо 2 мільёны 313 тысяч чалавек.

Каментары33

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць