Грамадства6363

Мітрапаліт Кандрусевіч выступіў з вострай прамовай перад ідэолагамі

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 2 мая выступіў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з дакладам, прысвечаным адносінам паміж рэлігійнымі арганізацыямі і дзяржавай.

У сваім дакладзе іерарх падкрэсліў, што ў Беларусі саспела рэформа дзяржаўна-рэлігійных адносін.

Пра прынцып аўтаноміі рэлігіі і палітыкі

«У аснове адносін Касцёла і дзяржавы знаходзяцца словы Хрыста: «Богу — Богава, а Цэзару — цэзарава». Адсюль і галоўны прынцып вучэння Касцёла аб аўтаноміі рэлігіі і палітыкі, Касцёла і дзяржавы, — сказаў іерарх. — Такая норма ў большасці краін свету ўспрымаецца як агульнапрынятая».

Тым не менш, як адзначыў арцыбіскуп, аўтаномнасць не азначае ўзаемнай ізаляцыі Касцёла ад дзяржавы, бо яны «хоць і рознымі спосабамі, аднак служаць тым самым людзям».

«Касцёл не патрабуе для сябе ніякіх прывілеяў, а толькі прызнання правоў, патрэбных для яго дзейнасці», — падкрэсліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Падпісанне канкардату дасць магчымасць выконваць місію Касцёла

Іерарх дадаў, што сёння адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавамі рэгулююцца праз заключэнне спецыяльных пагадненняў — канкардатаў. Такія пагадненні, паводле Мітрапаліта, на міжнародным узроўні вызначаюць правы і абавязкі бакоў — Апостальскага Пасаду і канкрэтнай дзяржавы.

Арцыбіскуп зазначыў, што размовы пра падпісанне канкардату ўжо шмат гадоў вядуцца і ў Беларусі:

«У гэтым зацікаўлены абодва бакі, — падкрэсліў іерарх. — Аднак, яшчэ далёка не ўсе праблемы, звязаныя з падрыхтоўкай такога пагаднення, вырашаны, хоць мы спадзяёмся на прагрэс у гэтай важнай справе».

Паводле іерарха, падпісанне такога дакумента ў Беларусі «дасць новыя магчымасці ў выкананні місіі Касцёла ў краіне ў адпаведнасці з кананічным правам і традыцыяй Касцёла», а сам дакумент будзе спрыяць «павышэнню іміджа Беларусі на міжнароднай арэне».

У сваім дакладзе Мітрапаліт Кандрусевіч закрануў і пытанні абнаўлення заканадаўства ў рэлігійнай сферы, якія сёння рэгулююцца артыкуламі Канстытуцыі і Законам «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях».

«Гэты закон агульны для ўсіх рэлігій і канфесій, — сказаў іерарх. — Але варта падкрэсліць, што для поўнага права на свабоду веравызнання неабходны дзяржаўна-канфесійныя пагадненні, якія ўлічвалі б асаблівасці розных канфесій і рэлігій», — падкрэсліў Мітрапаліт.

«Вось таму Апостальскі Пасад і імкнецца да падпісання такога пагаднення. Без яго Касцёл не можа ў поўнай меры ажыццяўляць сваю дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь, як гэта адбываецца ў іншых краінах», — сказаў арцыбіскуп.

Таксама ў дакладзе каталіцкі іерарх закрануў тэму неабходнасці ў Беларусі закона аб рэстытуцыі, спрашчэння парадку атрымання дапамогі некамерцыйнымі арганізацыямі, спрашчэння дазволу на служэнне ў краіне замежных святароў, унармаванне рэлігійнага выхавання ў школах і шэраг іншых момантаў.

У мерапрыемстве ў межах праграмы павышэння кваліфікацыі прынялі ўдзел кіраўнікі галоўных упраўленняў, аддзелаў ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў, гарвыканкамаў, райвыканкамаў

Каментары63

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь47

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае забараніць продаж канадскіх самалётаў Bombardier у ЗША2

Расія атакавала Кіеў балістыкай: ёсць загінулыя і параненыя3

Два ўколы — і канец хваробы Альцгеймера? У мышэй гэта спрацавала

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў10

Квадрат ад €1285 і крэдыт пад 1%. У мінскім «Паўночным Беразе» анансавалі новы квартал

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы4

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь47

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць