Улада3737

Канапацкую такі не зарэгістравалі кандыдатам на праймерыз

На праймерыз зарэгістраваныя пяцёра кандыдатаў: Павел Севярынец, Юрась Губарэвіч, Мікалай Казлоў, Аляксей Янукевіч і Вольга Кавалькова.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў першы намеснік старшыні БСДП Аляксей Сігаеў, які выконвае абавязкі кіраўніка штаба па вылучэнні адзінага кандадыта.

Ганна Канапацкая не зарэгістраваная ў якасці кандыдата. Супраць яе выказалася АГП, а таксама БСДП, а для рэгістрацыя патрэбна было адзінагалоснае рашэнне АГП, Партыі БНФ, Руху «За Свабоду», БХД і БСДП.

Пра тое, што Канапацкая не будзе зарэгістраванай кандыдаткай, «НН» пісала яшчэ ўчора. Прычынай нерэгістрацыі Канапацкай назвалі неадпаведна аформленыя дакументы. Сігаеў паведаміў, што сярод 224 подпісаў быў 41 подпіс, які не цалкам адпавядаў нормам.

«Выказванні Ганны Канапацкай не былі накіраваныя на ўмацаванне даверу. Ганна Анатольеўна ў сваіх зваротах спрабавала на нас ціснуць і казала, што пакідае за сабой права звярнуцца ў дзяржорганы, каб яны праверылі дзейнасць камісіі», — сказаў Сігаеў.

Канапацкая атрымае назад 500 еўра, якія ўносіла для таго, каб стаць адзіным, а таксама ўсе іншыя дакументы, якія яна падавала для рэгістрацыі.

У хуткім часе зарэгістраваныя кандыты атрымаюць пасведчанні.

Галасаванне ў рэгіёнах будзе адбывацца з 4 сакавіка да 15 мая. За гэты час прэтэндэнты маюць наведаць 56 гарадоў. Сустрэчы будуць адбывацца па аўторках, пятніцах, суботах і нядзелях.

Першая сустрэча адбудзецца 6 сакавіка ў Гарадку а 17:30. На наступны дзень сустрэчы ў Віцебску і Наваполацку. Людзей просяць прыходзіць з пашпартамі.

Інтэрнэт-платформа для галасавання за адзінага пакуль што не запушчаная, яе плануюць запусціць цягам тыдня. Справа ў тым, што сайт быў падрыхтаваны на шасці кандыдатаў, а цяпер будзе пяцёра, таму давядзецца выправіць гэтую недакладнасць.

У Мінску запланаваныя тры сустрэчы: адна пройдзе напярэдадні Дня Волі, другая — «Чарнобыльская шляху», трэцяя — 12 мая.

Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сказаў, што Мікола Статкевіч цалкам мае права на сваю стратэгію. «Што з гэтага атрымаецца — пабачым», — сказаў ён.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць