Карту славутасцяў Мінска з дзіўным Pabedy Square пераробяць на правільную Plošča Pieramohi
З мінулага тыдня на мінскіх прыпынках сталі з'яўляцца карты славутасцяў горада. На іх нанесеныя асноўныя музеі, помнікі, храмы ў цэнтры сталіцы.
Але мінчукі ўжо заўважылі памылкі. Транслітарацыя на карце зроблена не па правілах. Плошчу Перамогі (Plošča Pieramohi) замежнікам прэзентуюць як Pabedy Square, замест Bahdanovič і Vańkovič — адвольна напісаныя Bogdanovich і Wankowizc.

Карты рыхтавала прадпрыемства «Мінгардаведка». Яго дырэктар Барыс Васільеў запэўнівае, што на заўвагі яны адрэагуюць.
Ён спадзяецца, што першую партыю (каля 30 карт) здымаць з прыпынкаў і перарабляць не давядзецца, але наступную (70 штук) абяцае надрукаваць па-беларуску і з правільнай транслітарацыяй.
«Пераклад мы рабілі сваімі сіламі. А чаму карты на рускай мове… Тут жа логіка якая была: у нас 85% турыстаў — рускамоўныя. Карты славутасцяў скіраваныя і на турыстаў таксама, таму з гэтага пункту гледжання абіралі мову», — патлумачыў Барыс Васільеў.
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары