Меркаванні

Вік: «Усходняе партнёрства» дасць Беларусі шанц адысці ад самаізаляцыі да дэмакратыі

«Менавіта цяпер у прэзідэнта Беларусі ёсць сур’ёзны шанц скарэктаваць палітыку Беларусі, адысці ад самаізаляцыі да дэмакратычнага развіцця, трансфармацыі разам з іншымі краінамі «Усходняга партнёрства»
— такое меркаванне выказаў старшыня нямецкай грамадскай арганізацыі «Правы чалавека ў Беларусі», экс‑кіраўнік місіі АБСЕ ў Беларусі Ханс‑Георг Вік у інтэрв’ю радыё «Нямецкая хваля».

На думку палітыка, Аляксандру Лукашэнку неабходна зрабіць выбар за або супраць еўрапейскай інтэграцыі. Вік станоўча ацаніў магчымае рашэнне аб запрашэнні прэзідэнта Беларусі для ўдзелу ва ўстаноўчым саміце палітыкі Усходняга партнёрства 7 мая.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што апошнім часам у Беларусі адбыліся «павярхоўныя змены, не было ніякіх істотных рэформ». «Аднак цяпер Беларусь успрымаецца ў іншым міжнародным кантэксце, а менавіта: як магчымая ўдзельніца праграмы ЕС «Усходняе партнёрства». Беларусі будзе дадзена гэтая магчымасць пры ўмове, што краіна пойдзе шляхам рэформ», — заявіў Вік.

Еўрапейскія палітыкі, зазначыў нямецкі эксперт, лічаць, што большасць беларусаў падтрымліваюць збліжэнне краіны з ЕС. Паводле яго слоў, у «Еўропе ёсць надзея на тое, што палітыка ўцягвання краіны ў працэс інтэграцыі можа садзейнічаць наступным пераўтварэнням у Беларусі».

Каментары

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму3

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга паўстанцы захапілі буйны горад1

Спачатку грып, потым дэпрэсія? Вучоныя бачаць узаемасувязь

Стала вядома, хто тая грамадзянка ЗША, якую нядаўна вызваліў Лукашэнка5

Арына Сабаленка трапіла ў скандал з-за дзіўнага стаўлення да выйгранага трафея ВІДЭА16

Аднагадовая дзяўчынка загінула ў пажары ў Лунінецкім раёне2

Аргазм-медытацыю яна зрабіла сваёй справай жыцця. Цяпер яе будуць судзіць13

Людзі з сіндромам дэфіцыту ўвагі ў сярэднім жывуць менш — даследаванне

Якімі будуць наступныя пяць гадоў? Прагноз Латушкі33

«Танны ўброс». «Народная Грамада» адмаўляе, што перадавала ў літоўскі Сейм ліст аб непрызнанні Ціханоўскай11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму3

Беларусцы па пашпарце 120 гадоў. Але ў кнігу Гінеса яе не запішуць — і вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць