Меркаванні

Стась Карпаў: «Адзінае, што мяне засмучае — гэта ад'езды прэвентыўных пакутнікаў»

Адзінае, што мяне засмучае — гэта ад'езды прэвентыўных пакутнікаў. Прычым засмучаюць не ад'езды, а прэвентыўнасць пакутніцтва, піша ў сябе ў фэйсбуку Стась Карпаў.

Я тут, ведаеце, не першы год жыву. Я ведаю шмат імёнаў рэпрэсаваных. Ведаю шмат імёнаў пацярпелых. Я ведаю, на вялікі жаль, шмат імёнаў забітых.

Карацей, я ведаю, як выглядаюць ахвяры і як завуць ахвяраў.

Некаторыя з'язджалі за мяжу лёгка. Некаторыя да апошняга чапляліся за родны грунт, але ўсё ж былі вымушаны з'ехаць. Некаторыя не з'язджаюць, нягледзячы ні на што.

Некаторыя… некаторыя, на жаль, не паспелі альбо не захацелі, і вечная ім памяць.

І таму вельмі прыкра чытаць пра людзей, якія аб'яўляюць сябе выгнаннікамі, пакутнікамі і ахвярамі проста таму, што ім падаецца, што з іх статусам нельга проста узяць і ціха з'..сці.

З'..сці трэба абавязкова неяк гераічна. У статусе галоўнага ворага рэжыму, хаця рэжыму было на іх насраць усю дарогу. Рэжым ведаць пра іх не ведаў.

Па шчырасці, я проста не магу зразумець, як некаторым людзям хапае сумлення, скінуўшы тапкі і перакачаваўшы праз вакзал у забугорную здымную хатку, імгненна імкнуцца памясціць сябе на народную алею славы, самастойна выпісаўшы сабе даведку выключнасці пакут, сутнасць якіх вядомая толькі закрытаму колу.

Яны будуць піць кофій, купляць булкі ў багетных, катацца на роліках і карміць галубоў. Гэта ўсё здорава.

Проста не трэба гэта ўсё рабіць у імя Беларусі. Проста піце, карміце і катайцеся.

Старанна наведваць мерапрыемствы па лініі АБСЕ, сустракацца з пасламі і зачытваць свае адозвы.

Гэта ўсё таксама, напэўна, важныя заняткі.

Але трэба быць шчырымі перад сабой.

Скажам, калі злёгку памацаная за задніцу цётка праз 100 гадоў раскопвае ўнутры сябе ахвяру гвалту, яна ставіць сябе на адну прыступку з сапраўды згвалтаванымі.

Сваю прагу ўвагі яна ўраўноўвае з чужой прагай справядлівасці.

Гэта не тое, каб вялікае злачынства — на гэтай лаве роспачы хапае месца, проста я не думаю, што такія цёткі спачуваюць нават тым, з кім сябе параўноўваць.

Ну, вы разумееце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць