Ноччу 2 студзеня падчас бойкі ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна 18-гадовы хлопец нанёс некалькі ўдараў 24-гадоваму. У выніку той памёр у аўтамабілі хуткай дапамогі, паведамляе Следчы камітэт.

Фота: СК.
У дачыненні да 18-гадовага распачатая крымінальная справа за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць.
Вядзецца следства.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек

Каментары