Грамадства

Лукашэнка пра прыезд міжнародных арганізацый у лагер мігрантаў: Прыязджаюць за нос дзіцятка пачасаць

На думку Лукашэнкі, некаторыя прадстаўнікі міжнародных арганізацый прыязджаюць у Беларусь, каб «пакрасавацца на фоне ўцекачоў». Калі прадстаўнікі міжнародных арганізацый прыязджаюць да мігрантаў толькі для таго, каб папіярыцца на гэтай тэме, «іх нагі там быць не павінна», заявіў Лукашэнка.

Дэлегацыя CААЗ на чале з Хансам Клюге ў Брузгах. 22 лістапада. Фота: sovrep / Telegram

«Калі вы прыехалі, то дапамажыце ім. Не можаце гуманітарны калідор арганізаваць, дык скажыце, чаму не можаце. Там жа ў гэтых міжнародных арганізацый сканцэнтраваныя велізарныя фінансы. Акрамя Беларускага Чырвонага Крыжа і нашых дэпутатаў, прадстаўнікоў нашай улады, ніхто канкрэтна гэтым не займаецца. А прыязджаюць за нос дзіцятка пачасаць. Чаго ты чухаеш яму гэты нос бруднымі рукамі? На камеру, натуральна», ‒ абурыўся Лукашэнка.

Аб допуску ў мігранцкі лагер прадстаўнікоў міжнародных арганізацый беларускі бок прасіла Ангела Меркель. 

Цяпер Беларусь, паводле слоў Лукашэнкі, рыхтуе другі рэйс па вяртанні бежанцаў на радзіму.

«Іх жаданні для нас закон. Хочуць вярнуцца ў Ірак, Сірыю — вы бачыце, мы арганізавалі рэйс. Яшчэ рэйс рыхтуем на канец месяца, калі набярэм гэтых людзей», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Тым, хто не хоча вяртацца на радзіму, беларускі бок акажа падтрымку, і ў пытанні таго, каб легальна трапіць у ЕЗ, сказаў Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у футболе: праз два месяцы ў Сенегала забралі тытул пераможцы Кубка Афрыкі

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў5

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў11

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі15

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі17

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць