Свет

Прэм'ер Ізраіля параіў Зяленскаму выканаць патрабаванні Пуціна? Ізраільскі бок абвяргае гэта

Прэм'ер Ізраіля Нафталі Бэнэт раіў ўкраінскаму прэзідэнту прыняць прапановы Расіі для заканчэння вайны. Пра гэта паведаміў амерыканскі партал Axios са спасылкай на прадстаўніка ўкраінскіх уладаў, піша «Еўрапейская праўда».

Нафталі Бэнэт. Фота: Reuters.com

Партал не прыводзіць зместу расійскай прапановы, аднак публічна Крэмль патрабаваў «дэмілітарызацыі», нейтралітэту Украіны, а таксама прызнання анексіі Крыма і так званых ДНР і ЛНР.

Высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік заявіў, што Бэнэт ініцыяваў званок у аўторак і рэкамендаваў Зяленскаму прыняць прапанову.

«Бэнэт, па сутнасці, кажа нам здацца, і мы не маем намеру гэта рабіць», — сказаў высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік.

Аднак службовец у офісе прэм'ер-міністра Ізраіля заявіў, што падрабязнасці званка, апісаныя украінскім чыноўнікам, не адпавядаюць рэчаіснасці.

«Мы сумняваемся, што чыноўнік з'яўляецца высокапастаўленай асобай, якая цяпер знаходзіцца ва Украіне і якая прысутнічала пры званку, бо гэта была прыватная лінія. Нашы кантакты адбываюцца непасрэдна з прэзідэнтам Зяленскім і яго блізкімі дарадцамі», — сказаў чыноўнік у офісе прэм'ер-міністра.

Ізраільскі чыноўнік сказаў, што Бэнэт не рэкамендаваў Зяленскаму прыняць прапанову Пуціна, бо Ізраіль такой прапановы не атрымліваў. «Прэм'ер-міністр не мае намеру даваць Зяленскаму ніякіх рэкамендацый або парады на любым этапе», — сказаў чыноўнік.

Ізраільскі чыноўнік адзначыў, што размова Зяленскага і Бэнэта была добрай і доўгай і уключала абмеркаванне магчымасці правядзення пасрэдніцкай сустрэчы ў Ерусаліме.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе2

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы27

У Польшчы будуць судзіць банду, якая рабавала грузавікі. З 13‑ці падсудных пяцёра беларусы

У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком6

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз3

Амерыканцы ставяць рэкорды па датэрміновым галасаванні ў Кангрэс. Бюлетэнь папрасіў нават Папа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць