Больш за 30 супрацоўнікаў чыгункі былі затрыманыя на гэтым тыдні. З многімі з іх былі знятыя і выкладзеныя на праўладныя Telegram-каналы «пакаяльныя відэа», паведамляе тэлеграм-канал «Live — Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».
У канале каментуюць размешчаны скрыны з «пакаяльных» відэа:
«Гэтыя дзеянні лішні раз пацвярджаюць, што рэжым баіцца, як агню, страціць кантроль над чыгуначнай галіной Беларусі. У дадзены момант ільвіная доля супрацоўнікаў КДБ, уключаючы УКДБ па абласцях і Галоўнае ўпраўленне КДБ, кінутыя на барацьбу з уцечкай інфармацыі і «рэйкавай вайной». Для выканання пастаўленай мэты хапаюць абсалютна выпадковых людзей, каб зноў пасеяць страх сярод беларусаў».
Каментары