Эканоміка44

У тры разы ці ўвогуле бясплатна. Наколькі абясцэніліся актывы ў выніку рэпрэсій і вайны? Адказваюць бізнэсмены

Беларусь ужо другі год жыве ў міжнароднай ізаляцыі, якая перацякла ў статус суагрэсара ў вайне супраць Украіны. Бурыцца тое, што стваралася, нажывалася пакаленнямі, у тым ліку бізнэс. Рэгулярныя санкцыйныя пакеты дабіваюць і надзею прадаць тое, што працуе. «Наша Ніва» пацікавілася, колькі страцілі ў ацэнцы беларускія прыватныя прадпрыемствы за тры гады.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

«Па-першае, рынку продажу сярэдняга бізнэсу ў Беларусі ўжо, у прынцыпе, няма», — сказаў «Нашай Ніве» чалавек са сферы дэвелапменту. 

«У сумленным бізнэсе можа быць дзве стратэгіі: або зарабіць, або не страціць. Калі ты хочаш зарабіць і ў цябе ёсць жывыя грошы на інвестыцыі, то тое, што прадаецца ў Беларусі, табе не вельмі цікава, скажам шчыра.

Што ты тут у перспектыве заробіш ці выведзеш грошы, табе ніхто не гарантуе: рызыка і эканоміка сёння не пралічваюцца, бізнэс-планы можна напісаць толькі з вялікімі дапушчэннямі, што супярэчыць бізнэс-падыходу. 

Калі ж ты жывеш па логіцы «не страціць», то тым больш у Беларусі купляць нічога не будзеш, а пакінеш грошы ў больш прыстойнай юрысдыкцыі, уклаўшы ў кансерватыўны бізнэс. 

А калі паглядзець на сітуацыю вачыма прадаўца бізнэсу, то вось табе здаецца, што ў цябе ёсць кампанія, маёмасць, людзі, абароты, ты гэта ўсё ў нейкую суму ацэньваеш, але праз адсутнасць купцоў гэтыя твае лічбы і разлікі — толькі тэорыя, на практыцы памножаная на нуль. 

Прадаць нешта за мільёны і дзясяткі мільёнаў даляраў у Беларусі цяпер немагчыма. Паняцце разлікаў формул для ацэнкі бізнэсу ў многіх сферах проста знікла — прадаецца ўсё па цане актываў.

Кошт зямлі з коштам будынкаў і абсталяваннем склалі разам — вось табе і ўся формула. І гэта яшчэ някепска! Таму што тады ты хоць як прадаў. Многія ніяк не могуць, бо нікому не цікава.

Заходнікі адышлі, кітайцы нічога не купляюць гістарычна — толькі будуюць самі, таму застаюцца толькі мясцовыя, якія [купляюць] амаль бясплатна», — сказаў нам дэвелапер. 

Чалавек з вытворчым бізнэсам паразважаў у тым жа ключы, але з нюансамі. 

«Раней бізнэс ацэньваўся ў 5—10 EBITDA. Цяпер пачынаецца ад трох, але і сама выручка падае, і EBITDA меншае. Такім чынам, можна сказаць, што калі па фармальным крытэрыі ацэньваць, то мы ў тры разы згубілі», — тлумачыць нам уласнік завода ў адной з абласцей. 

«Але гэта ў тэорыі і толькі з расіянамі, таму што з заходнікамі ўжо гаварыць няма пра што», — дадае ён. 

Мы спыталі таксама ў прадстаўнікоў высокатэхналагічнай вытворчасці, якія некалькі разоў у 2010-я ўжо былі ў перамовах адносна продажу завода ў Беларусі, але раней не старгоўваліся з еўрапейцамі па цане, чакаючы больш спрыяльнай кан'юнктуры. 

Якія думкі цяпер? 

«Цяпер нават незразумела, як сябе ацэньваць. EBITDA ў нас з «дакрызісных часоў» вырас на 20%. Па большай частцы таму, што нарасцілі долю на расійскім рынку пасля адыходу еўрапейцаў у 2022-м.

Але гэта не азначае, што цана на продаж гатовага бізнэсу вырасла сувымерна формуле або што яна ўвогуле вырасла. Чаму? Таму што цану фарміруе таксама і купец. І ніводзін наш еўрапейскі канкурэнт, які раней хацеў нас купіць, зараз гэтага не зробіць праз палітычную сітуацыю.

У Расіі ж тых, хто мог бы даць рады нашаму бізнэсу, шчыра кажучы, вобмаль — з такой жа рэнтабельнасцю можна заняцца і чым прасцейшым.

Магчыма, маглі б кітайцы, але логіка ў набыцці ўжо не зусім зразумелая, таму што разглядаць Беларусь як плацдарм для экспарту ў ЕС ужо не выпадае.

Калі прыдумаць нейкую іншую прычыну, па якой ім захочацца купіць, то вялікай чаргі з купцоў не будзе.

Таму, калі нам закарціць прадаць завод, мы самі будзем бегаць па патэнцыйных пакупніках, якія, бачачы сітуацыю, будуць выбіваць двухзначныя дысконты. То-бок прыбытак наш у беларускіх рублях расце, а цана кампаніі ў валюце падае. 

Таму пакуль яшчэ можам працаваць, то працуем і глядзім, што будзе далей», — сказаў прадстаўнік тэхналагічнага бізнэсу. 

Тое самае кажа старшы навуковы супрацоўнік эканамічнага цэнтра BEROC Зміцер Крук.

«Цана беларускіх кампаній моцна знізілася, па-першае, з-за кардынальнага падвышэння краінавай і іміджавай рызыкі.

Мала хто з бізнэсменаў, усведамляючы гэтую рызыку, у цвярозым стане задумаецца аб набыцці бізнэсу ў Беларусі (калі толькі ён неяк не ўбудаваны ў розныя схемы і дамовы).

Па-другое, на гэтым фоне ўзмацнілася спецыфічная рызыка: для шмат якога бізнэсу актуальнай можа быць, напрыклад, праблема недасяжнасці тэхналогій ці няздольнасць знайсці патрэбных спецыялістаў з-за міграцыі. 

Для шмат якіх кампаній на фоне вайны і санкцый паменшаў і сам прыбытак ці стаў менш устойлівым.

Гэта зніжае ўжо базу, ад якой будуць «скакаць» у ацэнцы кампаніі.

Можна і паставіць пытанне: а ці ёсць цяпер наогул нейкі базіс для таго, каб гаварыць пра нармальны рынкавы механізм ацэнкі? Да санкцый і вайны можна было абапірацца на мультыплікатары прыбыткаў, але цяпер за кошт сукупнасці праблем такая ацэнка ўжо не працуе. 

У апісанай сітуацыі на першы план выходзяць спецыфічныя рэчы: нейкія ноу-хау асобнай кампаніі, яе ўбудаванасць у беларускую спецыфіку, асабістае стаўленне і ацэнка купцом рызыкі і перспектыў», — кажа эканаміст.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Обыватель
    08.08.2023
    Собеседники скорее всего имеют в виду процент отношения чистой прибыли предприятия к выручке - EBIDTA margin в белорусских рублях.
    Чтобы хоть что-то получать в белорусских рублях с учётом двузначной инфляции.
  • Бэн Бярнанкін
    08.08.2023
    Набеглі ўжо з раніцы карысныя ідыёты вучыць Нашу Ніву, што такое тая EBITDA. Сказалі вам, як трэба для Радзімы, так хай і будзе. Не разгойдвайце човен!
  • Обыватель
    08.08.2023
    Снобам, мизантропам и любителям сарказма с утра нужна пояснительная бригада про полезных идиотов. Чтобы с лодки окунуть куда надо, в привычную для них среду. Потому что людям, а не узкому кругу так нужно.
    P.S. Раздел называется экономика.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі11

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

У Нарвегіі адкрылі новы мемарыял ахвярам тэрактаў Брэйвіка. На ім — кулік з камянёў3

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі11

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць