Улада77

Беларусь звінаваціла Расію ў зрыве нафтавых перамоваў

Пасля дакладу кіраўніцтву расійскія перагаворшчыкі вярнуліся на пазіцыю пачатку года.

Расійскі бок сарваў сёння перагаворы па ўмовах паставак нафты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дэлегацыі.

«Сёння ўвесь дзень беларуская дэлегацыя вяла перагаворы ў Міністэрстве энергетыкі Расіі. Па стану на 14.00 у выніку работы экспертаў пазіцыі бакоў былі максімальна збліжаны», — падкрэслілі ў беларускай дэлегацыі.

Аднак

пасля гэтага расійскія перагаворшчыкі ўзялі тайм-аўт для даклада кіраўніцтву ўрада Расійскай Федэрацыі. «Пасля вяртання расійскія перагаворшчыкі фактычна адмовіліся ад усіх дасягнутых дамоўленасцей і вярнуліся на пазіцыю пачатку года, — паведамілі ў беларускай дэлегацыі.
— І гэта прытым, што напярэдадні бакамі была дасягнута дамоўленасць аб тым, што ў выпадку ўзгаднення умоў на ўзроўні экспертаў для падпісання адпаведных дакументаў сёння ў Маскву ў другой палавіне дня выедзе першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка».

Такім чынам, паводле слоў спецыяліста, расійскі бок заняў «недагавараздольную» пазіцыю.

Нягледзячы на гэта, беларускі бок гатовы да прадаўжэння перагавораў, зыходзячы з дзеючай прававой базы беларуска-расійскіх адносін. Дэлегацыя беларускіх экспертаў застаецца ў Маскве.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць