Улада

МВФ: Набліжэнне выбараў у Беларусі ўзмацняе рызыку аслаблення эканамічнай палітыкі з боку ўлад

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага валютнага фонду.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага валютнага фонду, які апублікаваны па выніках трэцяга агляду выканання беларускім урадам праграмы stand‑by. Агляд праводзіўся ў лістападзе 2009 года.

У дакладзе МВФ падкрэсліваецца, што ўлады Беларусі заяўляюць пра намер працягваць абгрунтаваную макраэканамічную палітыку ў 2010 годзе. «Апынуўшыся перад выбарам паміж «мэтавым сцэнарыем» развіцця эканомікі, які б не адпавядаў абавязацельствам па праграме (ці эканамічным рэаліям), і працягам у 2010 годзе рашучых, але цяжкіх мер палітыкі ўлады абралі апошняе. Яны не адмовіліся ад мэтавага сцэнарыя, але маюць намер разглядаць яго ў якасці «матываў» і засноўваць меры палітыкі на рэалістычных планах і ўзгодненых задачах праграмы», — сцвярджаецца ў дакуменце МВФ.

Аднак, працягваюць эксперты фонду, рызыка таго, што ўлады могуць схіліцца ў бок «мэтавага сцэнарыя», захоўваецца.

«Па меры таго, як набліжаецца завяршэнне праграмы, пры паслабленні знешніх абмежаванняў з’яўляецца рызыка таго, што ўлады аслабяць палітыку занадта моцна ці занадта хутка. Надыход выбараў будзе ўзмацняць гэту рызыку. Больш за тое, папярэдні год паказаў уразлівасць эканомікі ў выпадку зніжэння попыту на экспартныя тавары, парушэнняў на рынку замежнай валюты і недахопу афіцыйнага фінансавання. Паступовае спыненне субсідавання імпарту нафты і газу толькі ўзмоцніць цяжкасці, якія стаяць перад уладамі», — гаворыцца ў дакладзе.

Паводле меркавання МВФ, у цэлым Беларусь пачынае выходзіць з крызісу. Скарачэнне аб’ёмаў вытворчасці нязначнае ў параўнанні з суседнімі краінамі, інфляцыя знізілася, валютны рынак стабілізаваўся, працягваецца працэс зніжэння ступені даларызацыі. У той жа час эканоміка застаецца ўразлівай да знешніх шокаў. Дэфіцыт ліку бягучых аперацый застаецца значным, а ўзровень рэзерваў нізкім, нягледзячы на значную падтрымку, у тым ліку з боку МВФ.

Разам з тым эксперты фонду зрабілі вывад, што макраэканамічная стабільнасць у Беларусі застаецца нетрывалай і мае патрэбу ва ўмацаванні моцнымі і паслядоўнымі мерамі.

Як паведамлялася раней, першапачаткова ўрад Беларусі падрыхтаваў два варыянты прагнозу сацыяльна‑эканамічнага развіцця, базавы і мэтавы. Першы прадугледжваў рост ВУП на 2—3%, другі — 11—12%. Аднак Аляксандр Лукашэнка застаўся незадаволены прагнознымі дакументамі. У выніку 7 снежня прэзідэнт зацвердзіў прагноз сацыяльна‑эканамічнага развіцця, які прадугледжвае рост ВУП на 11—13%.

У 2009 годзе рост ВУП у Беларусі планаваўся на 10—12%, аднак рэальны паказчык склаў 0,2%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»25

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнэс у Польшчы1

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску22

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку23

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА5

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»25

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць