Свет11

Латвія фіксуе больш спробаў прарыву сваёй мяжы з Беларуссю мігрантамі

У апошнія дні павялічылася колькасць спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы, паведаміў начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунціс Пуятс.

Участак латвійска-беларускай мяжы ў Краслаўскім краі. Фота: Wikimedia Commons

«У апошнія тры дні мы сутыкаемся з даволі інтэнсіўнай плынню асоб, якія жадаюць трапіць у Латвію нелегальна. Учора было спынена 62 такія спробы, пазаўчора — 51, а да гэтага — 47. За апошнія тры дні мы зноў бачым, што ахвотныя нелегальна пранікнуць у Латвію актывізаваліся непасрэдна ў кірунку Латвіі, і, адпаведна, іх колькасць зменшылася ў суседніх з намі краінах — Літве і Польшчы», — сказаў Пуятс, якога цытуюць мясцовыя медыя.

Сёлета Дзяржаўная памежная ахова Латвіі прадухіліла незаконнае перасячэнне латвійска-беларускай мяжы з боку 2770 чалавек. 12 чалавек прынялі ў Латвію па гуманітарных меркаваннях.

Пуятс заявіў, што накіраванне плыні мігрантаў у Латвію з'яўляецца мэтанакіраванай акцыяй беларускіх службаў.

«Масіраваныя спробы практычна на працягу ўсяго года рабіліся ў напрамку Польшчы. Цяпер мы гэта бачым за апошнія тры дні непасрэдна ў кірунку Латвіі. Мы назіралі гэта і летась, калі са жніўня па кастрычнік Латвію выбралі як асноўную краіну-мішэнь для нелегальнай міграцыі», — растлумачыў кіраўнік латвійскай Дзяржпагранаховы.

Ён адзначыў, што станоўчым фактам з'яўляецца ранейшае стварэнне інфраструктуры для абмежавання нелегальнай іміграцыі. У той жа час Пуятс прызнаў, што наступныя летнія месяцы будуць для памежнікаў напружанымі, таму Дзяржпагранахова звярнулася па дапамогу да нацыянальных узброеных сіл.

У студзені гэтага года міністры абароны Эстоніі, Латвіі і Літвы ўхвалілі стварэнне сумеснай балтыйскай зоны абароны на ўсходняй мяжы, дзе краіны мяжуюць з Расіяй і Беларуссю.

Каментары1

  • Мiсцер Тамагаўк
    04.07.2024
    У сiпатага заданне ад пуцiна развязаць вайну, токi яму дулю пакажуць, перакрыюць усё i знiшчаць яшчэ калi палезе.разам з ягонымi iскандэрамi абломкi якiх яму на голаву i ўпадуць.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?31

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18

У Вялікабрытаніі праз больш чым паўгода пасля знікнення ў лесе зноў заўважылі капібару Самбу

Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць