Усяго патроху1010

Януковіч зганьбіўся ў Брусэлі

Падчас інтэрв'ю «Еўраньюс» Януковіч пераблытаў Косава з Сербіяй і Чарнагорыяй, а Паўночную Асецію — з Паўднёвай.

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падчас знаходжання ў Брусэлі чарговы раз парадаваў журналістаў. Падчас запісу інтэрв'ю каналу «Еўраньюс» В.Януковіч пераблытаў Косава з Сербіяй і Чарнагорыяй, а Паўночную Асецію — з Паўднёвай.

Гэта адбылося падчас гутаркі, калі журналіст спытаў Януковіча, ці прызнае Украіна незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

«Я выказаўся ў свой час, што мы супраць палітыкі двайных стандартаў. Гэта на прыкладзе Сербіі ... Ці, дакладней, прызнання незалежнасці Чарнагорыі ... Прызнання незалежнасці Косава»
– сказаў прэзідэнт Украіны.

«Яшчэ тады было зразумела, што канфлікты на тэрыторыі замарожаных канфліктаў будуць толькі абвастрацца. І наступны яркім прыкладам быў прыклад Паўночнай Асеціі»
– дадаў Януковіч, пераблытаўшы Паўночную Асецію з Паўднёвай.

«Мой пункт гледжання – мы павінны ў чарговы раз падкрэсліць, што міжнародныя правілы, якія павінны працаваць для ўсіх, не павінны мець выключэнняў» – таксама адзначыў украінскі лідэр.

На ўдакладняючае пытанне, ці гатовы Януковіч прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, ён адказаў: «На сённяшні дзень гэтае пытанне не стаіць на парадку дня. Мы мелі прэцэдэнт, які маглі не мець, але тым не менш, мы яго дапусцілі».

Пасля размовы прэзідэнта з «Еўраньюс» група суправаджэння Януковіча папрасіла журналіста пры падрыхтоўцы інтэрв'ю да эфіру падрыхтаваць яго так, каб гэтых памылак у канчатковай версіі не было.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць