Свет

Жонкі і маці палітвязняў пратэстуюць у Гаване чацвёрты дзень запар

«Або нас заб’юць на вуліцы, ці нас кінуць у турму, ці вызваляць нашых блізкіх, але мы не спынім акцыю», - кажуць яны.

Марш «Жанчын у белым» — жонак і маці палітвязняў — працягваецца ў сталіцы Кубы Гаване чацвёрты дзень запар. Удзельнікі акцыі патрабуюць ад уладаў вызваліць з турмаў дысідэнтаў.

Дэманстрацыя прымеркавана да сёмай гадавіны масавых арыштаў, якія адбыліся ў краіне ў 2003 годзе. Тады за кратамі апынуліся 75 апазіцыянераў.

Кажа адна з удзельніц маршу:

«Або нас заб’юць на вуліцы, ці нас кінуць у турму, ці вызваляць нашых блізкіх, але мы не спынім акцыю».

Сярод ініцыятараў маршу «Жанчын у белым» была і маці дысыдэнта Арланда Сапата‑Тамаё, які памёр у турме ў выніку трохмесячнай галадоўкі пратэсту.

Адначасова з «Жанчынамі ў белым» на вуліцы Гаваны выйшлі і жанчыны, якія падтрымліваюць урад. Каб не дапусціць сутыкненняў, вартавыя парадку выставілі паліцэйскі кардон.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту55

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту55

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць