Тэатр22

Прэм'ера ў Купалаўскім тэатры: п’еса Пітэра Шэфера

21 чэрвеня (панядзелак). 19.00. «Тэатраманія».

21 чэрвеня (панядзелак) на сцэне Купалаўскага адбудзецца прэм’ера спектакля «Тэатраманія». Аўтар гэтай п’есы (яе назва ў арыгінале -- «Летысія і дурнап’ян»/Lettice and Lovage), англійскі драматург і сцэнарыст Пітэр Шэфер. Ён добра вядомы сваёй драмай «Амадэй», кінематаграфічнае ўвасабленне якой у 1986 г. прынесла аўтару і рэжысёру стужкі, Мілашу Форману, «Оскар» і «Залаты Глобус».

Шэфер -- аўтар нашумелай у 1970-я кінастужкі «Эквус» (1973). Фільм пра маладога чалавека, якога невытлумачальна цягне асляпляць коней. Судовы псіхіятр высвятляе, што сакрэт прагі гвалту хаваецца ў рэлігійнай апантанасці хлопца, карані якой цягнуцца ў дзяцінства, запоўненае панаваннем фанатычнай маткі. Шэфер пагружае гледача ў свет глыбінных памкненняў і стоеных жаданняў чалавека. Ці не першы ў сучасным кінематографе Шэфер гэтак маштабна дакрануўся да хваробы ХХ ст. — самоты.

«Амадэй» (1985) — гісторыя пра Моцарта, а дакладней пра Сальеры, а дакладней пра Бога, які часам дае чалавеку прагу здзяйснення, але не дае магчымасцяў, каб тую прагу наталіць. П’еса пра вечны парадокс Сальеры.

Спісаны з «маленькіх трагедыяў» Пушкіна, маэстра Сальеры, у чымсьці сімпатычны працаголік, — грае ў трагедыі жыцця геніяльную пасрэднасць, гэта каб нам лепей разважалася пра прыроду абдоранасці. Стужка вельмі маляўнічая, тэатральная і па-еўрапейску камерная. У гэтым фільме Шэфер злучыў неспалучальнае: манернасць і праўду жыцця. Тэатральнасць не замінае разумець рэальны свет. Вядомая фраза Шэфера -- «Твая фантазія найлепш скажа, кім ты ёсць».

Тое што першы раз прыйшло ў Шэфера ў форме драмы, другі раз вяртаецца як камедыя. «Летысія і дурнап’ян» —камедыя пра тое як у жыцці раптам з’яўляецца нехта, хто цягне цябе ў свет іншы, свет нечуваны і неверагодны свет сваіх фантазіяў... «Тэатраманія» — пра суплёт ігры і рэчаіснасці, тэатр як жыццё, і жыццё як тэатр. П’еса, пастаўленная паўсюль у Еўропе мела нязменны поспех.

У спектаклі Купалаўскага тэатра занятыя заслужаныя артысты Беларусі Зоя Белахвосцік, Георгі Маляўскі і Уладзімір Рагаўцоў. Сцэнаграфія і касцюмы Вольгі Мацкевіч, пастаноўка — Кацярыны Агароднікавай.

Такім парадкам, 21 чэрвене на сцэне Купалаўскага — выдатныя акторы, выкшталцоная драматургія. Ці ўласца спектакль? Дажывем да панядзелка.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць