Культура11

Ці пан, ці правал

Прэм’ера ў Купалаўскім тэатры: «Тэатраманія» паводле Пітэра Шэфера. Піша Павал Касцюкевіч.

Прэм’ера ў Купалаўскім тэатры: «Тэатраманія» паводле Пітэра Шэфера. Піша Павал Касцюкевіч.

Аўтар п’есы (яе назва ў арыгінале — «Летысія і дурнап’ян») — англійскі драматург і сцэнарыст Пітэр Шэфер. Шэфер вядомы сваёй феерычнай драмай «Амадэй», кінематаграфічнае ўвасабленне якой у 1986 г. прынесла аўтару і рэжысёру стужкі Мілашу Форману «Оскар» і «Залаты Глобус».

Адначасова з «Ідыліяй», «Пінскай шляхтай» i Translation’ам, што плоць ад плоці, дух ад духу — купалаўскія, тэатральны флагман працягвае выбудоўваць другую лінію. Паралельная, альтэрнатыўная, называйце як хочаце, гэтая лінія — шэраг п’есаў, далёкіх ад беларускай рэчаіснасці. Яны маюць на мэце не замыкацца на тутэйшай праблематыцы, цягнуць гледача за беларускія далягляды. Якія праблемы нас будуць дапякаць, калі мы наямося і ўрэшце сфармуемся як нацыя, і ў нашых дамах запануе гэтак мілае еўрапейскаму сэрцу нудоцце. І як такія пастаноўкі не ўдаюцца, дык праблема не ў акторах, а ў нас: не дапялі, не дараслі, не дадумалі.

Але калі ў бяспройгрышнай камедыі Франсіса Вебера «Вячэра з прыдуркам» нават неўтаямнічая публіка магла пацешыцца з вясёлых прыгодаў пыхліўцаў і дзівакоў, дык у «Тэатраманіі» ўсё не так. Яе пастаноўка для Купалаўскага — ці пан, ці правал.

«Тэатраманія»: бліскучая ігра, бездакорная п’еса, адно вас павінна пераймаць таямніца, чаму ж перад смяротным пакараннем Марыя Сцюарт начапіла парык. І калі так, дык вы прыемна здзівіцеся: вас чакаюць дзве з паловай гадзіны самага чыстага высокамастацкага дурнап’яну з поўным яго выкрыццём, стракатыя сімптомы тэатраманіі. А таксама танец з шаблямі ў выкананні Зоі Белахвосцік і К перад заслонай. А як не, то не, шаноўныя нетэатраманы і нетэатраманкі.

***

Наступным разам «Тэатраманія» - 27 і 28 ліпеня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

Праз КПП на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Маларыцкім раёне штодня праходзяць дзясяткі людзей1

Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну7

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць