Улада3939

Зялёныя: ЦВК, не рэгіструй Някляева, бо ён забіў кацяня

Беларуская партыя «Зялёныя» заклікае Цэнтрвыбаркам не рэгістраваць у якасці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева. Аб гэтым гаворыцца ў заяве партыі, распаўсюджанай 24 верасня.

Падставай для заявы стала анлайн-канферэнцыя на сайце інтэрнэт-выдання «Салідарнасць» 22 верасня, дзе Някляеў прызнаўся, што ў дзяцінстве забіў кацяня.

Працэс забойства быў падрабязна апісаны Някляевым у творы «Армагедон. Драматычная паэма». Адказваючы на пытанне, ці рэальны гэта факт з яго біяграфіі, Някляеў сказаў: «Рэальны. Шмат чаго ў дзяцінстве — ва ўспамінах аб ім і ў яго фіксацыях — таямніца. Напрыклад, прыступы дзіцячай жорсткасці… У мяне такое здарылася толькі раз, але ўсё ж здарылася. Як, чаму?.. Звычайнымі спосабамі сам сабе я не мог гэта растлумачыць, таму і паспрабаваў прааналізаваць у драматычнай паэме».

«Публічнае бравіраванне палітыка сваім жорсткім стаўленнем да жывёл ставіць пад сумнеў яго маральнае аблічча і прымушае задумацца аб небяспецы, якую можа ўяўляць яго кампанія для грамадства», — гаворыцца ў заяве Беларускай партыі «Зялёныя».

«Паколькі адным з асноўных праграмных прынцыпаў Беларускай партыі «Зялёныя» з’яўляецца ахова навакольнага асяроддзя і жывёльнага свету, мы выступаем з пратэстам супраць прапаганды жорсткага абыходжання з жывёламі ў беларускай палітыцы, — падкрэсліваюць зялёныя. — Мы хочам нагадаць Уладзіміру Някляеву, што забойства жывой істоты не з’яўляецца толькі пытаннем рэалізацыі яго хваравітага лібіда і літаратурных амбіцый».

У заяве таксама адзначаецца, што «неабходнасць абароны жывёл ад жорсткага абыходжання даўно прызнана на міжнародным узроўні». «За дзеянні, якімі бравіруе пісьменнік, прэтэндуючы на прэзідэнцкую пасаду, у большасці еўрапейскіх краін прадугледжана крымінальная адказнасць. Нават у Беларусі, дзе, на думку большасці экспертаў, правы жывёл абаронены ў недастатковай ступені, таксама прадугледжана пакаранне для такіх, як Някляеў», — гаворыцца ў заяве.

Беларуская партыя «Зялёныя» патрабуе «спыніць прапаганду жорсткага абыходжання з жывёламі ў ходзе выбараў». «Публічная выбарчая кампанія чалавека з такімі поглядамі, як у спадара Някляева, будзе спрыяць дэгуманізацыі беларускага грамадства. У першую чаргу, гэта можа нанесці велізарную шкоду маральнаму здароўю моладзі і дзяцей. Акрамя таго, з’яўленне палітычнага лідара з рэнамэ «забойца кацяняці» стане дыскрэдытацыяй усяго беларускага грамадства ў вачах еўрапейскай грамадскасці, паказчыкам яго нізкай цывілізаванасці», — лічаць аўтары заявы.

Варта адзначыць, што першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юрый Глушакоў таксама балатуецца на пасаду прэзідэнта.

Каментары39

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць