Улада1616

На Змітра Дашкевіча завялі крымінальную справу

Яго вінавацяць у збіцці двух чалавек. Дашкевіч знаходзіцца ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкаму.

Яго вінавацяць у збіцці двух чалавек. Дашкевіч знаходзіцца ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкаму.

На сайце МУС Беларусі з’явілася паведамленне пра затрыманне Змітра Дашкевіча. Прыводзім яго цалкам.

18 снежня ў 18.30 у аператыўна-дзяжурную службу Фрунзенскага РУУС Раённае ўпраўленне ўнутраных спраў г.Мінска звярнуўся кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Віталь Рымашэўскі і заявіў, што, па яго звестках, у гэты дзень у 16.00 быў выкрадзены «сябар» яго ініцыятыўнай групы Дзмітрый Дашкевіч. Па дадзеных заяўніка, аб выкраданьні яму стала вядома з інтэрнэту, а сама «выкраданне» мела месца па вуліцы Панамарэнкі: нібыта невядомыя людзі схапілі Дашкевіча, пасадзілі яго ў мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку.

Аднак у паказаны заяўнікам час Д. Дашкевіч прымаў самы актыўны ўдзел ... у бойцы! Аб тым, што ў двары жылога дома па вул. Я. Брыля трое хуліганаў збіваюць двух хлопцаў, у 16.25 па тэлефоне «102» паведаміў відавочца бойкі. Прыбылыя на месца здарэння супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння спынілі бойку і тым самым выратавалі двух маладых людзей ад трох хуліганаў, сярод якіх апынуўся Д. Дашкевіч.

Усе ўдзельнікі канфлікту былі неадкладна дастаўлены ў Маскоўскае РУУС Раённае ўпраўленне ўнутраных спраў г.Мінска. Адзін з пацярпелых сур'ёзна пацярпеў ад хуліганаў і атрымаў множныя целавыя пашкоджанні, таму яму спатрэбілася дапамога медыцынскіх работнікаў - для гэтага ён быў дастаўлены ў 9-ю гарадскую клінічную бальніцу.

У ходзе далейшага разбору было ўстаноўлена, што Дашкевіч Д.В. з двума сваімі прыяцелямі (Лобаў Эдуард і Лазар Дзяніс), па паказаным адрасе з хуліганскіх падахвочванняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічным абцугамі зьбілі двух грамадзян. Па дадзеным факце ў дачыненні да Дашкевіча, Лобава і Лазара СА ПР Маскоўскага РУУС Раённае ўпраўленне ўнутраных спраў г.Мінска ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.339 КК Крымінальны кодэкс РБ Рэспубліка Беларусь (Хуліганства). У 16.30 падазраваныя былі затрыманыя ў парадку ст.108 КПК РБ Рэспубліка Беларусь і дастаўленыя ў ІЧУ ГУУС Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.

Каментары16

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну22

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць