Грамадства88

У Мінску адмянілі бясплатныя праязныя білеты для шматдзетных маці

У Мінску адмянілі бясплатныя праязныя білеты для шматдзетных жанчын, узнагароджаных ордэнам маці.
Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама Наталля Праскурава 2 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, праязныя білеты для шматдзетных маці, узнагароджаных ордэнам маці, аплачваліся з гарадскога бюджэту. У ліпені 2010 года набыў моц закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Беларусі», у адпаведнасці з якім цяпер гарсавет можа падтрымліваць толькі ветэранаў, пенсіянераў, інвалідаў і дзяцей. Калі шматдзетная маці не адносіцца да адной з гэтых катэгорый, то гарсавет не можа аказваць ёй падтрымку.

Як заявіла Праскурава, для таго, каб кампенсаваць адмену бясплатных праязных білетаў для шматдзетных маці, з ліпеня 2010 года было вырашана аплачваць бясплатны праезд на грамадскім транспарце школьнікам са шматдзетных сем’яў, дзе выхоўваецца пяць і больш дзяцей. Пры гэтым у першай палове снежня 2010 года бясплатны праезд атрымалі ўсе школьнікі.

Паводле слоў Праскуравай, пытанне пра бясплатныя праязныя білеты для шматдзетных маці можа быць вырашанае толькі на рэспубліканскім узроўні. 16 сакавіка ў Мінску будзе арганізаваны семінар для Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, на якім старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька аб’явіць прапановы па ўнясенні змен у заканадаўчыя акты на рэспубліканскім узроўні. Праскурава не выключае, што ў іх ліку можа быць пытанне пра бясплатны праезд на грамадскім транспарце для шматдзетных маці.

Паводле яе слоў, яшчэ адна праблема для шматдзетных маці — прызначэнне пенсій. Жанчына, у якой шмат дзяцей, большую частку свайго працаздольнага ўзросту знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, даход у яе малы, у адпаведнасці з ім і пенсія атрымліваецца «мізэрнай».

Як паведаміла спецыяліст, сёння ў Мінску налічваецца 5 тыс. 460 шматдзетных сем’яў, у апошнія гады іх лік паменшыўся. З 2006 года прынята рашэнне аб уручэнні ордэна маці жанчыне, якая нарадзіла і як мае быць выхавала пяцярых і больш дзяцей. За пяць гадоў па Мінску ўручаны 362 ордэны маці, летась гэтай узнагароды ўдастоена 35 жанчын.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць