Улада11

Пераасьвячаны касьцёл у Радашкавічах

3 сьнежня Апостальскі Адміністратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка зьдзейсьніў урачыстую рэкансэкрацыю касьцёлу Найсьвяцейшай Тройцы ў Радашкавічах, дзе некалі быў ахрышчаны Янка Купала.

У нядзелю 3 сьнежня 2006 г. Апостальскі Адміністратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка зьдзейсьніў урачыстую рэкансэкрацыю касьцёлу Найсьвяцейшай Тройцы ў Радашковічах, дзе некалі быў ахрышчаны Янка Купала.

Упершыню ў гістарычных дакументах Радашковічы згадваюцца пад 1447 г., калі тут быў фундаваны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы. У 1740 г. у мястэчку адбылася кансэкрацыя новага драўлянага касцёла пад тытуламі Найсвяцейшай Тройцы і св. першамучаніка Стэфана. Гэта была велічная барочная святыня, над якою ўзносілася аж 6 вежаў, а інтэр’ер упрыгожвалі 7 багата аздобленых алтароў. Пры касцёле дзейнічалі школа і шпіталь, а таксама былі заснаваныя 3 брацтвы.

На жаль, тая цудоўная святыня згарэла ў пажары, і ў 1855 г. на сродкі парафіянаў пачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла ў стылі позняга класіцызму. Праз чатыры гады будаўніцтва завяршылася, і 3 верасня 1860 г. касцёл быў кансэкраваны пад гістарычным тытулам Найсвяцейшай Тройцы. Менавіта ў гэтай святыні быў ахрышчаны народны пясняр Янка Купала.

У 1946 г. касцёл быў зачынены і прыстасаваны пад цэх завода «Беларуская кераміка». Нягледзячы на тое, што будынак быў аб’яўлены помнікам архітэктуры, ён паступова прыйшоў у аварыйны стан. У 1990 г. касцёл быў вернуты каталікам, адрэстаўраваны, а ў галоўным алтары быў змешчаны абраз Найсвяцейшай Тройцы. Пасля вяртання святыні ў ёй працавалі кс. пралат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі, св. памяці кс. Зыгмунт Абартух, кс. Пётр Пятрага і, да нядаўняга часу, кс. Аляксандр Тарасевіч. Сёння пробашчам у Радашковічах з’яўляецца кс. Валянцін Станкевіч.

Радасць рэкансэкрацыі святыні дапоўнілася радасцю сакрамэнту канфірмацыі, які падчас урачыстай святой Імшы прынялі каля 100 радашковіцкіх парафіянаў. Біскуп Антоні нагадаў ім, а таксама ўсім прысутным, што яны, у сакрамэнце хросту уключаныя ў супольнасць народа Божага, праз сакрамэнт канфірмацыі пацвердзілі сваё імкненне да святасці і прынялі на сябе адказнасць клопату пра патрэбы Касцёла. У сваёй гаміліі Апостальскі Адміністратар адзначыў таксама, што Адвэнт, які распачаўся ў мінулую нядзелю, для кожнага верніка з’яўляецца святым часам, асабліва спрыяльным для навядзення мастоў і ўмацавання сувязі з Богам.

На заканчэнне літургіі, каментар да якой быў падрыхтаваны віцэ-рэктарам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску ксяндзом доктарам Янам Крэмісам, біскуп Антоні пажадаў вернікам і іх пастыру, каб гэтая святыня ўжо ніколі больш не выкарыстоўвалася для іншых мэтаў, а заўсёды заставалася святым месцам і домам Божым. На ўрачыстасці прысутнічаў таксама кс. Аляксандр Тарасевіч, нядаўна прызначаны пробашчам у Барысаў, дзе ён распачынае будаўніцтва новага касцёла на другім беразе Бярэзіны.

Фота Алега Ціжоўкі

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра8

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне3

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра8

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць