Меркаванні

Іваноў заўжды гатоў

Сусьветную прэсу абляцела зробленая ў Мюнхэне заява расейскага віцэ-прэм’ера і міністра абароны Сяргея Іванова: калі ў часе выбараў у Беларусі пачнуцца забурэньні, Масква будзе «рэагаваць адмоўна». А ўвогуле — «мусім зрабіць усё», каб такога ня здарылася.

Сусьветную прэсу абляцела зробленая ў Мюнхэне заява расейскага віцэ-прэм’ера і міністра абароны Сяргея Іванова: калі ў часе выбараў у Беларусі пачнуцца забурэньні, Масква будзе «рэагаваць адмоўна». А ўвогуле — «мусім зрабіць усё», каб такога ня здарылася.

Натуральна, гэта найперш рыторыка. Цяжка ўявіць, каб вакол Карла Маркса, 38 натапырыліся рулямі танкі Таманскай дывізіі ці пскоўскія дэсантнікі.

Мэсыдж болей скіраваны на заходнікаў, якія апошнімі тыднямі дэманстрацыйна прылашчылі Мілінкевіча. Бо паралельна Брусэль ды Страсбург раз-пораз рытуальна заклінаюць, каб Крэмль паспрыяў дэмакратычным зьменам у Беларусі. Вось Іваноў і адказаў: ага, зараз!

Глыбейшы падтэкст такі: лепей ня лезьце ў беларускі гарод са сваім дэмакратычным рылам, бо гэта наша зямля!

Скажаце, згушчаю фарбы? Тады паглядзеце інтэрвію Іванова «Frankfurter Allgemeine Zeitung» (дадзенае, трэба думаць, акурат падчас гэтага візыту ў Нямеччыну). Там расейскі дзеяч яшчэ болей шчыры. Танны газ для лепшага хаўрусьніка ён, напрыклад, патлумачыў тым, што «Расея ёсьць уласьніцай транспартнай сыстэмы ў Беларусі».

Для Лукашэнкі, які заяўляе, што за сьпінай народу нікому нічога не аддаў і не аддасьць, гэта, пэўна, вялікая навіна. Бо расейцы валодаюць у нас толькі адрэзкам «Ямала—Эўропы», але ж не «Белтрансгазам». Ці мы чагосьці ня ведаем?

А вось вам яшчэ адна пэрліна ад Іванова: «Беларусы і расейцы ў прынцыпе адзіны народ. І мы ствараем саюзную дзяржаву, ня надта хутка, але мэта застаецца».

Якая мэта, здагадацца няцяжка. Іваноў зь ягоным эўрапейскім глянцам ды добрай ангельскай мовай фактычна праклямуе замшэлыя тэзы вялікадзяржаўнага шавінізму. Кажуць —«інтэграцыя», а маюць на ўвазе — «інкарпарацыя».

Падкрэсьлім: нашу краіну разглядае як вотчыну не якісьці маргінал-радыкал, а імаверны пераемнік Пуціна, будучы гаспадар Крамля.

І гэта не экспромт. У студзені той самы Іваноў выступіў у «The Wall Street Journal» з праграмным артыкулам «Расея павінна быць моцнай». Ён наўпрост заявіў: «Сытуацыя ў пэўных краніах СНД і рэгіёнах побач зь імі — галоўнае, што выклікае ў нас заклапочанасьць». Зброяй жа забесьпячэньня імпэрскіх інтарэсаў замест іржавых ракет становіцца газ. Не выпадкова і ў мюнхэнскіх выказваньнях Іванова праблемы бясьпекі надта пераплеценыя з газавымі. Гэта новая канцэпцыя «вялікай Расеі».

Маскоўскія аглядальнікі адзначаюць: праграмны выступ у пытаньнях, што выходзяць за межы кампэтэнцыі сілавога міністра, мог адбыцца толькі пасьля адмашкі Пуціна.

Натуральна, што беспардонныя пасажы абурылі апазыцыянэраў-незалежнікаў. Але ці даспадобы заявы Іванова дзейнаму беларускаму кіраўніку — таксама вялікае пытаньне. Бо падтэкст можа быць і такі: мы цябе, вядома, падтрымаем, але ж глядзі — па рахунках трэба разьлічвацца... Ці выпадкова ў апошніх Лукашэнкавых прамовах гучыць прадчуваньне газавай вайны?

Нават цяперашняй уладзе івановы на танках тут не патрэбныя. Наша незалежнасьць ужо адбылася. А ўжо калі да яе дадасца дэмакратыя, то кошты на газ неяк ператрываем. Дай бог, каб гэта была адзіная плата.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч20

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч20

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць