Грамадства1616

Сяргей Рыжоў і Уладзімір Правальскі — разам за адстаўку Лукашэнкі

Віцебскія экс-прэтэндэнты на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах разам выступаюць за рэфэрэндум аб адстаўцы Аляксандра Лукашэнкі. Першым пра неабходнасьць такога рэфэрэндуму заявіў Уладзімер Правальскі, абвясьціўшы пра стварэньне ініцыятыўнай групы. Цяпер яго падтрымаў і Сяргей Рыжоў.

Звольнены пасьля прэзыдэнцкіх выбараў супрацоўнік Віцебскага садавінагародніннага камбінату «Ноўка» спадар Рыжоў распаўсюдзіў адкрыты ліст «За рэфэрэндум». Ён піша, што сябры Беларускай кансэрватыўнай партыі «Белая Русь», якую ён цяпер стварае, а таксама ягоныя аднадумцы — прыхільнікі руху «За новы сьвет» далучаюцца да ініцыятывы Ўладзімера Правальскага. Бо таксама лічаць, што «дыктатарскі рэжым Аляксандра Лукашэнкі ня можа быць аб’ектам грамадзкага дыялёгу, а тым больш — прызнаньня», і што «прадметам перамоваў з дыктатурай могуць быць толькі ўмовы яе добраахвотнай адмовы ад улады».

Сяргей Рыжоў

Сяргей Рыжоў меўся браць удзел у мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, але сышоў з выбарчай гонкі, заявіўшы, што ва ўмовах ціску яго ініцыятыўная група ня можа сабраць неабходнай для рэгістрацыі колькасьці подпісаў.

Прадпрымальнік Уладзімер Правальскі, які выступіў з прапановай рэфэрэндуму за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі, вылучаўся на кандыдата ў прэзыдэнты. Аднак Цэнтравыбаркам не зарэгістраваў ягонай кандыдатуры, прызнаўшы сапраўднымі толькі 118 подпісаў, сабраных за яго вылучэньне.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць