Грамадства1111

«Лука тут не жыве. Выбух...»

Пенсіянера-міліцыянта Уладзіміра Няпомняшчых абвінавачваюць у надпісе.

15 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пачаў разгляд адміністрацыйнага пратакола, складзенага міліцыянерамі на сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі пенсіянера-міліцыянта Уладзіміра Няпомняшчых. Яго абвінавачваюць у тым, што 31 мая ён зрабіў надпіс «Лука тут не жыве. Выбух…» на папераджальным плакаце пра падазроныя прадметы ва ўнівермагу «Гомель».

На судзе Няпомняшчых заявіў, што такія плакаты палохаюць людзей і сеюць страх у грамадстве. «Тэракт у мінскім метро раскрыты, злачынцы ўстаноўлены, навошта ўвесь час палохаць людзей? У мяне даўно свярбелі рукі — зрабіць надпіс на плакаце, каб неяк супакоіць грамадзян. Я хацеў напісаць так: „Лука тут не жыве, выбухі рабіць няма каму, спіце спакойна“, але не дапісаў да канца, бо мне гэта не дала зрабіць намеснік дырэктара ўнівермага па ідэалагічнай працы», — растлумачыў на судзе Няпомняшчых.

Ён лічыць, што не ўчыняў дробнае хуліганства, бо грамадскі парадак парушаны не быў. «Можа, я прычыніў матэрыяльную шкоду міліцыі за сапсаваны лісток паперы, дык я магу кампенсаваць яе. Тым больш ужо паўтара месяца прайшло з таго часу, але новы лісток-папярэджанне пра падазроныя прадметы так і не з’явіўся. Значыць, нікому гэты плакат і не патрэбны», — лічыць актывіст.

Суддзя Алена Цалкова перанесла пасяджэнне на 29 ліпеня для выкліку сведак.

Няпомняшчых неаднаразова затрымліваўся міліцыяй за надпісы на майцы «За Беларусь без Лукашэнкі», «19.12.2010 Крывавая нядзеля» і «Далоў фашызм!». 6 ліпеня, пасля чарговага затрымання, яго судзілі нібыта за заклікі на Прывакзальнай плошчы да масавага мерапрыемства. На судзе супраць Няпомняшчых сведчыў навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, які заявіў, што яму не спадабаўся надпіс на майцы Няпомняшчых «Далоў фашызм!».

Актывіст накіраваў зварот кіраўніцтву БелДУТ, у якім запатрабаваў тлумачэнняў, ці працуе ў іх такі супрацоўнік і чаму ў навучальнай установе працуюць людзі, якія паважаюць фашызм. «На якім узроўні ў ВНУ ідэалагічная праца? Чаму могуць навучыць студэнтаў такія супрацоўнікі?» — запытаўся Няпомняшчых.

З універсітэта актывіст атрымаў адказ, што такі супрацоўнік працуе ў ВНУ і характарызуецца станоўча.

Няпомняшчых быў аштрафаваны на 10 базавых велічынь.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць