Меркаванні1919

Гайдукевіч заклікаў Лукашэнку адправіць урад у адстаўку

А таксама правесці датэрміновыя парламенцкія выбары і вызваліць палітвязняў

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч заклікаў Аляксандра Лукашэнку адправіць у адстаўку ўрад, прызнаць Паўднёвую Асецію з Абхазіяй, правесці датэрміновыя парламенцкія выбары, вызваліць палітвязняў.

«Здыміце і адпраўце ў адстаўку ўрад, які ў народзе атрымаў назву „часовы“. Яны давялі эканоміку да крызісу», — заявіў Сяргей Гайдукевіч у інтэрв’ю агенцтву Інтэрфакс, звяртаючыся такім чынам да кіраўніка Беларусі. Палітык таксама заклікаў Лукашэнку ўсталяваць адзіны курс валюты.

«Гэта трэба рабіць сёння. Чакаць, нічога не робячы, — дурасць.
Курс будзе і далей падаць, і гэта зразумела ўсім», — падкрэсліў ён.

Гайдукевіч лічыць, што Лукашэнка павінен нарэшце «павярнуцца тварам да Расіі». «Падзякуйце Расіі за вялікую дапамогу, якую яна заўсёды аказвала і дзякуючы якой быў магчымы так званы наш беларускі эканамічны цуд», — сказаў палітык.

Лідэр ЛДПБ лічыць, што А. Лукашэнка павінен «у рэшце рэшт» прызнаць Паўднёвую Асецію і Абхазію. «Мы павінны быць сапраўднымі саюзнікамі, а не абы-кім. Абвясціце пра пераход у рамках Мытнага саюзу да пачатку 2012 году на адзіную валюту.

Гэта адзіны шанец не распрадаваць актывы за бесцань», — лічыць Гайдукевіч.

Ён таксама заклікаў Лукашэнку сесці за стол перамоваў з ЕС і памілаваць «усіх затрыманых і пасаджаных за краты за падзеі 19 снежня 2010 году».

«І не трэба перасьледаваць няшчасных людзей, даведзеных да адчаю няздарнай эканамічнай палітыкай ураду», — дадаў Гайдукевіч.

Палітык прапануе прызначыць на вясну 2012 года парламенцкія выбары па партыйных спісах. Гэта, на яго думку, будзе спрыяць развіццю грамадзянскай супольнасці. «Няма ніякай палітычнай эліты! Няма нічога — выпаленая зямля», — рэзюмаваў ён.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць