Ёсць такая краіна — Гаіці. Выдатная краіна з выдатнай гісторыяй. Не, не так: замічацельная краіна. Яркай вяхой яе замічацельнай гісторыі з’яўляюццатантон-макуты — гвардыя нацыянальнай бяспекі, створаная адным з самых змрочных і крыважэрных дыктатараў ХХ стагоддзя Франсуа Дзювалье.
Гэтую гвардыю Дзювалье сабраў таму, што не давяраў арміі, якая — як яму здавалася — спрабавала яго зрынуць. Мянушка «тантон-макуты» звязаная з міфам пра Дзядзьку-
Чорным гвардзейцам быў дадзены поўны
Вам гэта нічога не нагадвае?
Ну, тады яшчэ раз перачытайце тэкст законапраекта «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» і скажыце: што перашкодзіць нам пасля ўступлення яго ў сілу праводзіць гаіцянскія паралелі з іншай выдатнай — не, не так: замічацельнай краінай, размешчанай у цэнтры Еўропы?
Калі беларускія «дзядзькі-
Нашыя «байцы нябачнага фронту» і раней не асабліва цырымоніліся ў выбары сродкаў. Калі ж рукі ў іх будуць развязаныя законам, можна ўявіць, якім «мёдам» падасца жыццё тым, хто мае нахабства сумнявацца ў сённяшнім квітненні.
Асабліва злавесна палажэнні новага законапраекта гучаць у святле паправак да іншых законаў — «Аб грамадскіх аб’яднаннях», «Аб палітычных партыях», а таксама да Крымінальнага і
Вось, здавалася б, што кепскага ў тым, што «аказанне дапамогі замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку ў правядзенні дзейнасці на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» лічыцца здрадай радзіме? Падобную фармулёўку, напэўна, можна сустрэць і ў заканадаўстве цывілізаваных краін. Уся розніца ў тым, што на прасторах Беларусі паміж шкодай нацыянальнай бяспецы і нязгодай з палітыкай дзейнага кіраўніка дзяржавы даўно і
Дарэчы, свайго высокапастаўленага людаеда гаіцяне рэдка называлі па імені, аддаючы перавагу «хатняй» мянушку — Тата Док. Тата, Бацька… Нават у гэтым у нас ідзе нейкая гістарычная пераклічка. Сардэчна запрашаем на Гаіці?
Каментары