Эканоміка44

Нацбанк верыць у курс 8 500 за даляр

Нацыянальны банк прагназуе сярэдні абменны курс у 2012 годзе на ўзроўні r8 500 за $1. Аб гэтым заявіў на пасяджэнні Саўміна першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Юрый Алымаў.

«Згодна з разлікамі, сярэднегадавое значэнне абменнага курсу беларускага рубля да даляра ацэньваецца ў 2012 годзе на ўзроўні 8 500», — сказаў прадстаўнік Нацбанка.

Юры Алымаў адзначыў, што палітыка ў галіне абменнага курсу ў наступным годзе будзе накіравана на павышэнне гнуткасці абменнага курсу нацыянальнай валюты для дасягнення і захавання ўнутранай і знешняй збалансаванасці. Па словах эксперта, з улікам пераходу Нацбанка на рэжым «кіраванае плаванне курсу», Нацбанк устрымліваецца ад публічных аб’яваў мінімальных абмежаванняў курсавой палітыкі.

Першы намесьніца кіраўніка Нацбанка падкрэсліў, што абменны курс беларускага рубля фармуецца пры мінімальным удзеле Нацбанка. Інтэрвенцыі будуць насіць кропкавы характар ​​і будуць накіраваны на згладжванне ваганняў на валютным рынку.

Юры Алымаў дадаў, што гарантыяй стабільнасці нацыянальнай валюты ў будучыні стане дастатковы ўзровень золатавалютных рэзерваў. З красавіка гэтага года ўзровень ЗВР у краіне стабілізаваўся. З улікам паступлення сродкаў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у $800 млн. і прыцягнення крэдыту з Азербайджана ў памеры $300 млн. міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі павялічыліся прыкладна на $1 млрд. Прадстаўнік Нацбанка дадаў, што ў выпадку дасягнення дамоўленасці з Расіяй аб зніжэнні цаны на газ ЗВР Беларусі могуць дадаткова павялічыцца яшчэ на $1,5 млрд.

Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка нагадаў, што Беларусі трэба будзе гасіць значныя аб’ёмы ўнутраных і знешніх абавязацельстваў. Усяго ў 2012–2014 гадах плацяжы Мінфіна і Нацбанка па знешніх і ўнутраным абавязацельствах у замежнай валюце складуць $ 8,9 млрд.

***

Мінэканомікі ўчора спразгназавала курс даляра ад 9 700 да 22 000 у залежнасці ад аб'ёмаў эмісіі, тэмпаў інфляцыі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту49

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту49

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць