Грамадства2020

Помста за Беларусь-1

У Мінску затрымалі актывістаў аргкамітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі.

У Мінску 6 снежня затрыманыя як мінімум двое актывістаў аргкамітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі.

Як паведаміў прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі Дзмітрый Сіняк, каля 7 гадзіны супрацоўнікі міліцыі УУС Першамайскага раёна Мінска прыйшлі ў кватэру аднаго з лідараў аргкамітэта Яўгена Контуша. «Яго забралі ў аддзел міліцыі Першамайскага раёна. Па якіх прычынах, пакуль невядома», — сказаў Сіняк.

Таксама, паведаміў ён, затрыманы Уладзіслаў Лобаў. Яго даставілі ва УУС Першамайскага раёна. Што інкрымінуюць Лобаву, таксама невядома.

Сам Сіняк лічыць, што затрыманні звязаныя з акцыяй нацыянал-бальшавікоў 3 снежня каля будынка Белтэлерадыёкампаніі ў Мінску.

Раніцай 3 снежня трое маладых людзей правялі акцыю пратэсту ля будынка Белтэлерадыёкампаніі па вуліцы Макаёнка ў Мінску.

Яны выплюхнулі на ганку каля цэнтральнага ўваходу ў будынак БТ вядро з локшынай і раскідалі ўлёткі.

Ва ўлётках ад імя беларускіх нацыянал-бальшавікоў гаворыцца, што «найпершая задача журналіста — гарантаваць людзям атрыманне праўдзівай і дакладнай інфармацыі з дапамогай сумленнага адлюстравання аб’ектыўнай рэальнасці». Аўтары ўлёткі нагадваюць, што «пра гэта абвяшчае прынцып вернасці журналіста аб’ектыўнай рэальнасці, адзін з Міжнародных прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста, прынятых у Парыжы 20 лістапада 1983 г.».

«На жаль, журналістам і супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі гэтыя прынцыпы ніколі не былі знаёмыя. Беларускае тэлебачанне заўсёды славілася адкрыта заказнымі, палітычна ангажаванымі рэпартажамі, што выклікаюць то смех, то здзіўленне. Няўмелы рэбрэндынг назваў тэлеканалаў не змяніў іх сутнасці. Пасля змены шыльды БТ ўсё так жа і засталося сферычным тэлебачаннем ў вакууме.

Але хопіць! Ешце самі сваю локшыну, мы хочам атрымліваць праўдзівую і сумленную інфармацыю аб’ектыўнай рэальнасці!», — казалася ў звароце да БТ.

Відэа з локшынай:

Каментары20

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г3

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА4

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў2

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх13

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г3

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць