Грамадства4646

На «Кастрычніцкай» прайшла акцыя супраць смяротнага пакарання

Людзі ўскладаюць кветкі да мемарыяльнай шыльды ў памяць пра загінулых у метро. Прынамсі адзін чалавек затрыманы.

Актывісты ў замежжы заклікалі сёння 16 сакавіка, а 17:00, ускласці кветкі каля мемарыяльнай шыльды ў Мінску, устаноўленай у памяць пра загінулых падчас тэракта ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.

Сваёй акцыяй яны заклікаюць аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне.

Нагадаем, што 14 сакавіка стала вядома, што Лукашэнка адмовіўся памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

*** 16:45 Каля выхаду на станцыю метро «Кастрычніцкая» ўжо сабраліся журналісты, ёсць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, стаіць некалькі дзяўчат з кветкамі.

16:51 Першыя кветкі ўскладзеныя. Падышла адна дзяўчына, усклала кветкі і сышла. Прысутнічае каля 15 журналістаў.

16:58 Некалькі людзей усклалі кветкі і адышлі, у іх журналісты бяруць інтэрв’ю. Пакуль журналістаў болей, чым удзельнікаў акцыі.

17:03 Пачалі падцягвацца ўдзельнікі, некалькі дзяўчат усклалі кветкі. Побач прагульваецца мужчына з налепленай на сумку паперкай, на якой ад рукі напісана па-беларуску «Мы супраць». У руках яго кветка, але ўскладаць яе ён не наважваецца.

Журналісты бяруць інтэрв’ю ва ўдзельнікаў акцыі, а міліцыя ўважліва слухае.

Міліцыя пакуль ніякіх дзеянняў не прадпрымае, але заўважна нервуюцца.

17:10 Міліцыянты пераследуюць тых, хто ўскладае кветкі. Людзі хаваюцца ў «Макдональдсе». Так зрабілі некалькі дзяўчат і мужчына. Апошняму нібыта ўдалося незаўважанаму сысці.

17:20 Людзі працягваюць падыходзіць па адным, аднак агулам колькасць удзельнікаў акцыі склала ўсяго каля 10 чалавек.

17:22 Карэспандэнты «НН» заўважылі, як людзі ў цывільным уцягнулі аднаго з удзельнікаў акцыі ў прыпаркаваны паблізу аўтобус.

17:25 «Мы нязгодныя з прысудам Кавалёву і Канавалаву», — растлумачылі свой удзел у акцыі хлопец і дзяўчына.

17:35 Хлопец Ілля пракаментаваў сітуацыю карэспандэнтам «НН». Ён не ўпэўнены, што вінаватыя менавіта двое асуджаных. «Я спадзяюся, што людзей мала таму, што людзі баяцца, а не таму, што ім абыякавы прысуд», — сказаў ён. Пасля таго, як ён скончыў прамаўляць, да яго падышлі міліцыянты, каб затрымаць яго. Убачыўшы, што журналісты здымаюць затрыманне, адзін з міліцыянтаў вылаяўся і адпусціў Іллю.

17.55 Акцыя ў запланаваным фармаце скончаная, удзельнікі разышліся, аднак некаторыя неабыякавыя мінчукі збіраліся ўскладаць кветкі і надалей.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту40

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»26

Стала вядома, як будзе выглядаць абноўленая Валадарка знутры ФОТЫ1

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту40

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць