Меркаванні1313

Лукашэнка агітуе за Чавэса перад выбарамі з няясным вынікам

У выніку сыходу Чавэса скончацца і беларускія праекты ў Венесуэле.

Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе перамовы з прэзідэнтам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавэсам, паведамляе БелТА.

Чакаецца, што ў цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін, у прыватнасці, рэалізацыя двухбаковых праектаў у розных сферах.

Учора і пазаўчора Лукашэнка гасціў на Кубе. Таксама ён мае наведаць Эквадор.

Напярэдадні візіту ў інтэрв’ю тэлеканалу «Венесалана дэ Телевісьён», Лукашэнка расхвальваў кіраўніка Венесуэлы.

«Чавэс вельмі прыязны. Але самае галоўнае — гэты мужны чалавек, які гатовы падставіць табе плячо ў самую цяжкую хвіліну. Пагадзіцеся, не кожны так можа. І гэта вельмі цэнна», — мяркуе Лукашэнка.

«Венесуэла падставіла плячо ў самы цяжкі перыяд незалежнасці нашай дзяржавы, — сказаў ён. — Мы гэта будзем памятаць заўсёды».

«Гэта чалавек вялікай душы, вялікага сэрца і велізарных задум. Ён шчыра верыць у тыя рэчы, якія ён, можа, часам толькі сам ўсведамляе і разумее».

«Тое, што робіць Чавэс, гэта палітыка будучыні. Ён малайчына.
Ён паказаў як мінімум ўсяму амерыканскаму народу, які жыве на двух кантынентах, што можна жыць, і думаць, і гаварыць па-іншаму. Нармальна жыць, прыгожа, шчыра і сумленна. І гэтая палітыка непераможная. Бо яна справядлівая», — падкрэсліў Лукашэнка.

Гэтая хвальба — яўная падтрымка Чавэса перад прэзідэнцкімі выбарамі, на якіх яму супрацьстаіць адзіны кандыдат ад шырокай апазіцыйнай кааліцыі.
Сам Чавэс цяжка хворы. Вынік жа выбараў будзе залежаць ад цэнаў на нафту на сусветным рынку. Рэйтынг папуліста Чавэса трымаецца за кошт агромных вытрат нафтадаходаў. Пакуль цэны трымаюцца на завоблачных узроўнях — трымаецца і Чавэс. А у выніку такой прывязкі беларускіх праектаў да асобы аднаго палітыка, яны могуць рэзка скончыцца.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту33

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»25

Стала вядома, як будзе выглядаць абноўленая Валадарка знутры ФОТЫ1

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне13

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі6

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту33

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць