Эканоміка

Дзярждолю акцый МТС пераацэньваць не плануецца

Турэцкі, казахскі і іншыя патэнцыяльныя інвестары выказваюць цікавасць да куплі дзяржаўнай долі акцый СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» («МТС»). Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Дзяржкамітэта па маёмасці Сяргей Пяткоў 2 лістапада ў Мінску на прэзентацыі кампаніі. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі кампаній «Турксел» (Турцыя) і «Ксеракс» (ЗША).

«Пакуль у нас ідзе ўсё на стадыі перамоў», — удакладніў Пяткоў.

Ён нагадаў, што заяўленая ацэнка дзярждолі акцый складае 1 млрд. долараў, яна праводзілася дзяржаўным Інстытутам нерухомасці і ацэнкі па стане на 1 чэрвеня 2010 года. «Новай пераацэнкі не плануецца», — падкрэсліў прадстаўнік Дзяржкаммаёмасці.

Паводле слоў Пяткова, працягваюцца таксама перамовы з расійскім ААТ «МТС», уладальнікам 49% акцый СТАА «МТС». «Але пакуль іх не задавальняе цана», — дадаў ён.

Дата правядзення новага конкурсу па продажы дзярждолі «МТС» будзе вызначана пасля правядзення ў Мінску 15–16 лістапада Беларускага інвестыцыйнага форуму. На ім таксама плануецца правесці прэзентацыю прапановы аб продажы дзярждолі МТС. Пяткоў не выключыў магчымасці з’яўлення новых патэнцыяльных інвестараў, якія змогуць узяць удзел у конкурсе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча12

З чаго складаецца кошт кубачка капучына ў мінскай кавярні?5

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз7

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект23

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць