Архіў

BACK IN USSR

№ 16 (113) 1998 г.

BACK IN USSR

 

Большасьць людзей у Беларусi нiколi не чыталi Шэксьпiра, нiколi ня слухалi Баха, нiколi не задумвалiся пра падзеньне камунiзму. Напэўна, штосьцi падобнае можна сказаць пра любую iншую краiну i любы iншы народ сьвету. Але гэта нiякiм чынам не зьмяншае значнасьцi Шэксьпiра, Баха й падзеньня камунiзму для ўсiх. Гiсторыю, культуру i цывiлiзацыю рухаюць наперад ня масы, а адзiнкi, групы, выпадак i настрой.

30 гадоў таму войскi Варшаўскага пакту ўвайшлi ў Чэхаславаччыну. А перад тым была Праская вясна, адна зь першых спробаў падзеньня камунiзму. З падачы чэскiх пiсьменьнiкаў, найперш Мiлана Кундэры, Праская вясна ўспрымаецца менавiта як настрой. Гэтаксама ўспрымаюцца i балтыйскiя сьпеўныя рэвалюцыi. Да прыкладу, польскi выхад з камунiзму мы называем пэрыядам «Салiдарнасьцi» i вайсковага становiшча. Заўважце, у музыцы зьявiлiся мэталёвыя ноткi, а ў рэвалюцыйным аксамiце пракiдаюцца жалезныя шарсьцiнкi. Польскага варыянту для Беларусi ня хочацца. Тады як чэскi або балтыйскiя выглядаюць рамантычна i прывабна.

Мы таму гаворым гэта, што наш выхад з камунiзму яшчэ безвыходна наперадзе.

Большасьць людзей у Беларусi нiколi толкам не задумвалiся над 68-м чэскiм годам. А вялiкае мноства народу нават нiчога ня чула аб Праскай вясьне. I гэта зноў пацьвярджае думку пра тое, што масы ня робяць гiсторыю. Калi, вядома, гэта ня масы, што запаланiлi пляц перад прэзыдэнтурай.

Я думаю пра адну фатальную й страшную несправядлiвасьць: гэта ж вялiкае мноства людзей пражылi ўсё сваё адзiнае жыцьцё ў Савецкiм Саюзе, так i не даведаўшыся, што бывае iнакш, лепей.

Я прасякаюся шкадаваньнем да такiх сваiх суайчыньнiкаў, згадваю нават мармонскую споведзь за памерлых сваякоў i раптам разумею, што сёньня вакол мяне нямала людзей працягваюць жыць у СССР. I што рэсаветызацыя, якую праводзяць улады ў Беларусi, дазваляе не перажываць унутраную драму разьвiтаньня са звыклымi арыентырамi. Быццам нехта раздае квiткi на такi атракцыён — магчымасьць дажыць свой век у Савецкiм Саюзе i так нiколi й не даведацца, што такое СВАБОДА.

Вяртаньне да ўлады беларускае намэнклятуры моцна нагадвае тую ж Прагу ў жнiўнi 68-га. Праўда, чэхаславацкая намэнклятура дзейнiчала пад яўным маскоўскiм пратэктаратам, у нас жа ўсё робiцца пад таемным уплывам i паводле поклiчу сэрца. Але вынiк, бадай, той самы. На знакавым узроўнi яго можна сфармуляваць так: нацыянальная iнтэлiгенцыя патрапiла ў турмы або падалася на эмiграцыю.

Iзноў жа народ у масе сваёй не праводзiць такiх паралеляў. Чаму? Каб не настрашваць самога сябе? Цi таму, што такi роздум не ўваходзiць у правiлы атракцыёну пад назвай «працягваем жыць у СССР»?

Сяргей Паўлоўскi

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Вайна ў Іране выклікае нядобрыя прадчуванні пра будучыню Украіны

Луксмаксінг: новая трывожная тэндэнцыя сярод юнакоў11

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў3

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі15

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі15

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць